Беларуская Служба

Расія планавала ўварванне ў Беларусь

20.04.2022 08:50
Гэта мела быць рэакцыя Расіі на паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе.
Сцяг РасііIGORN /pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле дакументаў, прадстаўленых украінскай выведкай, у 2020 годзе расійская армія рыхтавалася да ўварвання і акупацыі суседняй Беларусі. Планаванае ўварванне мела быць рэакцыяй на антылукашэнкаўскія пратэсты ў краіне, паведамляе старонка onet.pl.

Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны апублікавала дакументы, якія пацвярджаюць, што Расія хацела адрэагаваць на пратэсты ў Беларусі пасля фальсіфікацыі выбараў у 2020 годзе. Прадстаўленыя дакументы ўтрымліваюць план уварвання расійскіх войскаў у Беларусь з мэтай падаўлення антывыбарчых пратэстаў.

Паводле іх, згаданая аперацыя павінна была адбыцца з мэтай прадухілення вайны паміж Расіяй і НАТА. Маўляў, заходнія краіны планавалі «захоп тэрыторыі Беларусі і выхад на заходнюю мяжу Расійскай Федэрацыі». Перамяшчэнне расійскай арміі ў Смаленскую вобласць павінна было адбыцца пры нагодзе расійска-беларускіх ваенных манеўраў пад назвай «Каўказ-2020».

Расійскі план таксама ўключаў адказ на працяг антылукашэнкаўскіх пратэстаў. Расіяне прагназавалі, што Аляксандр Лукашэнка папросіць у іх дапамогі, што пераканала б больш кансерватыўную частку расійскага грамадства. У сваю чаргу, беларускія пратэстоўцы, баючыся вайны, спынілі б удзел у вулічных дэманстрацыях.

Старонка onet.pl нагадвае, што пратэсты ў Беларусі ўспыхнулі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка. У сувязі са шматлікімі сумневамі наконт сапраўднасці галасавання беларусы выйшлі на вуліцы пратэставаць.

Суперніца Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Святлана Ціханоўская была вымушана збегчы з краіны, арыштаваныя былі некалькі тысяч чалавек, пацверджана смерць некалькіх пратэстоўцаў.

аз

Перамовы паміж Расіяй ды Украінай прыпыненыя

19.04.2022 16:08
Украінскі бок кажа, што на дадзены момант немагчыма акрэсліць, калі размову ўзновяцца.