Беларуская Служба

Лукашэнка выводзіць войска з казармаў

05.05.2022 09:45
Нечаканыя манеўры былі аб’яўленыя на наступны дзень пасля тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Shutterstock/Kosmogenez

На фоне вайны ў суседняй Украіне ў сераду Беларусь нечакана пачала манеўры сваёй арміі. Вучэнні, як паведамляе Міністэрства абароны Беларусі, пачаліся з маршу ад апорнага пункта да «пункта прызначэння» 465-й ракетнай брыгады, за якой у дарогу павінны адправіцца наступныя падраздзяленні, класіфікаваныя як «сілы рэагавання», гэта значыць войскі першай лініі. Ці Беларусь рыхтуецца да вайны? – задумоўваецца Gazeta Wyborcza.

У аб'яве аб пачатку вучэнняў чытаем, што іх мэта – «ацэнка гатоўнасці і здольнасці хутка рэагаваць на магчымы крызіс. Падраздзяленні будуць дзейнічаць на незнаёмай тэрыторыі ў хутка зменлівых умовах». Мінабароны Беларусі запэўнівае, што дзеянні арміі «не ўяўляюць пагрозы ні еўрапейскай супольнасці, ні суседнім краінам». Аднак, праверка вайскоўцаў на эфектыўнасць аперацый на «невядомай», а значыць, чужой для іх тэрыторыі можа азначаць, што яны рыхтуюцца пакінуць краіну.

Беларусь і яе ўзброеныя сілы, якія налічваюць 45 тысяч жаўнераў, не ўдзельнічаюць у вайне паміж Расіяй і Украінай. Аднак Масква з самага пачатку сваёй агрэсіі выкарыстоўвае тэрыторыю беларускай дзяржавы для нападаў на Украіну. Менавіта адсюль 24 лютага расіяне адправіўся ў Кіеў. З Беларусі таксама стартуюць расійскія бамбавікі і ракеты, якія знішчаюць украінскія гарады і ваенныя абʼекты. Каментатары нагадваюць таксама, што падставай для ўвядзення ў Беларусь падраздзяленняў расійскай арміі было правядзенне сумесных манеўраў узброеных сіл абедзвюх краін.

Таму назіральнікі з заклапочанасцю адзначаюць, што нечаканыя манеўры беларусаў былі аб’яўленыя на наступны дзень пасля тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, у тым ліку, аб ходзе вайны ва Украіне.

Крэмль, якому ўсё больш не хапае тэхнікі і жаўнераў, каб зламаць супраціў украінцаў, хацеў бы кінуць на фронт армію свайго саюзніка. Тым больш, што Расія, прынамсі тэарэтычна, стварае з Беларуссю сумесную «саюзную дзяржаву». Беларускі дыктатар абараняецца, як можа, але ціск на яго з боку Масквы ўзмацняецца, паведамляе Gazeta Wyborcza.

аз

Заўважана перамяшчэнне тэхнікі беларускага войска ў бок Літвы і Украіны

04.05.2022 15:27
Раніцою калоны ваеннай тэхнікі беларускіх узброеных сіл накіравалася з Мінска ў бок Ашмяншчыны і з Брэста ў напрамку аг. Макраны.

Пракуратура Мінска выявіла парушэнні пры прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу

05.05.2022 07:11
Пракуратура горада Мінска апратэставала незаконныя рашэнні прызыўных камісій, а маладыя людзі былі адпраўленыя ў войска.