Беларуская Служба

Перамога, якая падзяліла нашчадкаў

09.05.2022 10:41
З моманту завяршэння ІІ Сусветнай вайны прайшло 77 год, і 31 год з моманту распаду СССР. Некалі 2 суседнія рэспублікі ў рамкай адной дзяржавы цяпер у стане вайны.
Аўдыё
  • Палітолаг пра стаўленне да 9 мая на постсавецкай прасторы
Ілюстрацыйны здымакPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA PAP/Alena Solomonova

«Расія нанесла папераджальны ўдар у абарону сваіх каштоўнасцяў».

«У Дзень Перамогі над нацызмам мы змагаемся за новую перамогу. Шлях да яго няпросты, але мы не сумняваемся, што пераможам».

Гэтыя словы прагучалі падчас двух зваротаў: Пуціна і Зяленскага.  Пры гэтым нагодай для абодвух палітыкаў стаў Дзень перамогі. Некалі гэта было святам, якое яднала, цяпер – дзеліць. Прычына ў тым, што Расія вярнулася на імперыялістычны шлях свайго развіцця, пра што папярэджвалі эксперты на пачатку пуцінскага вяртання ва ўладу.  

У 2018-м годзе Уладзімір Пуцін у 4 раз прыйшоў да ўлады. Ягонымі першымі рашэннямі стала адмова ад візіту на саміт NATO ў Чыкага ды ад удзелу ў саміце G-8 у Кэмп-Дэвід. Замест гэтага расійскі прэзідэнт накіраваўся  ў Казахстан і Беларусь. Еўропе Расія пачала пагражаць размяшчэннем ракетных комплексаў “Іскандэр” у Калініградзкай вобласці. Ужо тады з'явіліся ацэнкі, што гэта канец Пуціна і прыязнай Расіі для Захаду. Такае меркаванне выказаў тады Польскаму радыё палітолаг Уладзімеж Марціняк.

- Гэта ўжо канец Пуціна, якога мы ведалі раней. Ён альбо будзе вымушаны «закручваць гайкі», задушыць жорстка грамадскі рух пратэсту, які з'явіўся, альбо пачнецца распад рэжыму.  

І вось цяпер 9 мая 2022 года Пуцін гаворыць пра тое, што ля межаў з Расіяй узнікла пагроза: «падрыхтоўка да карнай аперацыі на Данбасе», «рыхтаваўся напад, у тым ліку і на Крым», а «сутыкненне з неанацыстамі было непазбежным». У гэты ж дзень да украінцаў звярнуўся прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, які заявіў пра тое, што хутка ва Украіны будзе два Дні Перамогі, а ў некага - ніводнага.

З моманту завяршэння ІІ Сусветнай вайны прайшло 77 год, і 31 год з моманту распаду СССР. Некалі 2 суседнія рэспублікі ў рамкай адной дзяржавы цяпер у стане вайны. Пры гэтым Расія ў гэтай вайне агрэсар і паводзіць сябе шмат у чым, як некалі гітлераўцы. Прынамсі паралелі відавочныя. Гэта сведчанне таго, што ў Расіі ажыў імперыялізм, а да СССР мірна не далучалі, кажа палітолаг Павал Усаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл