Беларуская Служба

Закон аб Ленд-лізе прыняты. Украіна атрымае больш, чым разлічваў Байдэн

11.05.2022 12:49
Пакет Ленд-лізу быў павялічаны да 39 мільярдаў 800 мільёнаў долараў.
Prezydent USA Joe Biden podpisał ustawę lend-lease dla Ukrainy
Prezydent USA Joe Biden podpisał ustawę lend-lease dla UkrainyPAP/EPA/Yuri Gripas / POOL

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла пакет дапамогі Украіне так званы Лэнд-ліз на суму каля 40 мільярдаў долараў, што на 7 мільярдаў больш, чым прасіў Белы дом. Дакумент павінен зацвердзіць Сенат, які разгледзіць законапраект у найбліжэйшыя дні, піша biznesalert.pl.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай аб 33 мільярды долараў дадатковай ваеннай, эканамічнай і гуманітарнай дапамогі. Пакет быў павялічаны да 39 мільярдаў 800 мільёнаў долараў.

Гэтая сума ўключае 6 мільярдаў долараў на ваенную тэхніку для Украіны 8 мільярдаў 700 мільёнаў на дадатак раней прадстаўленага ўзбраенне і 3 мільярды 900 мільёнаў на ўзмацненне прысутнасці амерыканскіх сіл у рэгіёне. Палата прадстаўнікоў вылучыў 800 мільёнаў долараў на эканамічную дапамогу Украіне, 4 мільярды на закупку Украінай і саюзнікамі ЗША ваеннай тэхнікі і 900 мільёнаў на дапамогу ўкраінскім уцекачам, якія паселяцца ў ЗША.

Пакет дапамогі Украіне падтрымалі 368 членаў Кангрэса, у тым ліку ўсе дэмакраты і тры чвэрці рэспубліканцаў. Амбасадар Украіны ў Вашынгтоне Аксана Маркарова падзякавала членам абедзвюх партый за падтрымку. Перш чым законапраект трапіць на стол прэзыдэнта Байдэна, яго павінен ухваліць Сенат, піша biznesalert.pl.

эж


Украінскія байцы знішчылі 26 350 расійскіх вайскоўцаў - абноўленыя дадзеныя аб стратах РФ

11.05.2022 09:45
Пра гэта паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны.