Беларуская Служба

«Расіяне крадуць ва Украіне ўнітазы, але можа лепш было б красці люстэрка»

13.05.2022 10:01
Расіяне перакананыя, што ва Украіне ваююць з нацыстамі, але на самой справе яны самі нацысты, пераконвае дарадчык украінская прэзідэнта Міхаіл Падаляк.
Дарадчык з Канцылярыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Міхаіл ПадалякTelegram/Михайло Подоляк

Расіяне перакананыя, што ва Украіне яны ваююць з нацыстамі. Аднак, на самой справе, ідэалагічна, гэта яны з'яўляюцца спадчыннікамі нацыстаў, кажа ў інтэрвʼю газеце Rzeczpospolita дарадчык з Канцылярыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

«Расія заўсёды паводзілася ў адносінах да сваіх суседзяў, як хуліган. Але цяпер такія паводзіны ўбачыў увесь свет», – сказаў Міхаіл Падаляк. Ён нагадаў пра жудасныя ваенныя злачынствы ў Кіеўскай вобласці – у Бучы, Ірпені, Гастомелі і іншых гарадах.

«Свет шакаваны тым, што расіяне прыходзяць і здзяйсняюць масавыя гвалты», – сказаў Падаляк. Ён таксама нагадаў, што расіяне бессаромна хлусяць, паўтараючы, што яны змагаюцца з нацыстамі і фашыстамі. «Хлусня – іх галоўны інструмент, таму не трэба звяртаць увагу на тое, як яны тлумачаць сваю агрэсію», – сказаў ён.

На думку палітыка, Расія мае «агідны імідж у свеце» і ніхто яе не падтрымлівае, акрамя некаторых рэжымаў.
«Калі б я быў на іх месцы (расіян – рэд.), то ў мяне было б шмат пытанняў да сваёй краіны. Але яны не задаюць гэтых пытанняў. Яны, па-ранейшаму, упэўненыя, што ваююць з нацыстамі», – мяркуе Падаляк. Паводле яго, расіяне самі нацысты, паколькі хочуць знішчыць украінцаў за тое, што яны маюць сваю суверэнную дзяржаву.

На думку ўкраінскага палітыка, расіянам варта было б паглядзець у люстэрка. «Ва Украіне яны крадуць унітазы, будкі для сабак, ужываную вопратку, а нават сталовыя прыборы. Калі б у іх  былі люстэркі і яны паглядзелі самі сабе ў твар, магчыма, тады паводзілі б сябе інакш», – ацаніў Міхаіл Падаляк у інтэрв’ю выданню Rzeczpospolita.

аз

Дарадца прэзідэнта Украіны Падаляк гатовы прыехаць у Марыупаль на перамовы з расіянамі наконт вызвалення людзей з «Азоўсталі»

21.04.2022 09:00
Каля тысячы мірных жыхароў хаваюцца ў асаджаным расіянамі металургічным заводзе «Азоўсталь» у Марыупалі на Азоўскім моры.