Беларуская Служба

Германія можа страціць сваю пазіцыю самага важнага партнёра ЗША ў Еўропе

11.06.2022 14:31
Яна надта моцна ангажавалася ў супрацу з Расіяй.
Prof. Ryba: telefon Scholza i Macrona do Putina kompromitujący w swej istocie
Prof. Ryba: telefon Scholza i Macrona do Putina kompromitujący w swej istocieTobias G. Sommer/Shutterstock

Выданне Sieci піша пра наступствы вайны ва Украіне. Гэты канфлікт памяняе свет, і не толькі ў Еўропе. Калі Украіна пераможа, новы парадак можа прынесці пазітыўныя змены Польшчы.

У сваю чаргу Германія можа страціць сваю пазіцыю самага важнага партнёра ЗША ў Еўропе. Яна надта моцна ангажавалася ў супрацу з Расіяй. Амерыка ж у спаборніцтве з Кітаем павінна стаяць на двух нагах – далёкаўсходняй і еўрапейскай. Дэмакратам здавалася, што Расія не нясе вялікай пагрозы, а «еўрапейскай нагой» ЗША можа быць Германія. Аднак немцы пайшлі ў такі глыбокі хаўрус з Расіяй, што гэта пачало пагражаць пазіцыі ЗША, – адзначае палітычны аглядальнік, дарадчык прэмʼер-міністра Польшчы Юзэф Ожэл (Józef Orzeł). І дадае, што неабходна выкарыстаць сітуацыю, каб заахвоціць ЗША ўмацаваць так званых хаўрус трох мораў.

Цяпер ужо нельга рабіць выгляд, што паміж усходняй і заходняй Еўропай няма канфлікту інтарэсаў. Польшча зацікаўленая ў тым, каб адсунуць Расію на бліжэйшыя дзесяцігоддзі з сусветнай палітыкі ды эканомікі, а Германія, Францыя ці Галандыя мараць, каб хутка спыніць вайну і вярнуцца да інтарэсаў з Пуціным. Польшча, Чэхія і Румынія імкнуцца да супрацы з моцнай Украінай і Амерыкай, а Германія і Францыя – да суперніцтва з ЗША.

Ідэю палітычна-эканамічнага альянсу дзяржаў Цэнтральнай Еўропы прадставіў яшчэ прэзідэнт Лех Качыньскі, вярнуўся да яе прэзідэнт Анджэй Дуда, і падтрымаў прэзідэнт Дональд Трамп. Здавалася, што з адыходам Трампа амерыканцы перастануць яе падтрымліваць. Аднак сёння бачна, што ЗША пераарыентавала сваю палітыку. Калі пачалася вайна, аказалася, што хаўрус дзяржаў трох мораў зʼяўляецца цалкам рэальным і пры дапамозе Амерыкі можа разагнацца. Інтарэсы так званага «Старога ЕС» і Польшчы, а таксама Чэхіі ці краін Балтыі, не ва ўсім супадаюць.

нг