Беларуская Служба

Хаос на міжнародных спартыўных спаборніцтвах

13.07.2022 11:01
З-за вайны ва Украіне спартсменам з Беларусі і Расіі забаронены ўдзел у адных мерапрыемствах, а ў другіх – не.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk /pixabay.com/CC0 Public Domain

За ўварванне Расіі ва Украіну расійскім і беларускім спартсменам могуць забараніць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе. Аднак рашэнне па гэтай справе яшчэ не прынятае і аказваецца, што яно не такое простае і адназначнае, звяртае ўвагу Gazeta Wyborcza.

Нягледзячы на тое, што да Алімпійскіх гульняў у Парыжы засталося яшчэ два гады, то ў многіх відах спорту кваліфікацыя да іх ужо працягваецца, неўзабаве пачнецца, а нават закончылася.

1 сакавіка, то бок праз тыдзень пасля нападу Расіі на Украіну, МАК рэкамендаваў спартыўным федэрацыям адхіліць Расію і Беларусь ад любых спаборніцтваў (у выпадку Мінска за дапамогу ў агрэсіі). Практычна ўсе федэрацыі, апрача федэрацыі тэніса і веласпорту, падтрымалі гэтую рэкамендацыю. Нагадваем, дзве згаданыя федэрацыі вырашылі, што спартсмены не з'яўляюцца прадстаўнікамі сваёй краіны; што яны прадстаўляюць толькі саміх сябе, і што ім падчас спаборніцтваў дастаткова адмовіцца ад прэзентацыі сваіх нацыянальных сімвалаў.
Менавіта таму Уімблдонскі турнір, на якім забаранілі выступаць расіянам і беларусам, быў «пакараны» саюзамі і федэрацыямі, у тым ліку, Асацыяцыяй тэнісістаў-прафесіяналаў(ATP), Жаночай тэніснай асацыяцыяй (WTA) і Міжнароднай федэрацыяй тэніса (ITF) тым, што яны (федэрацыі – рэд.) не залічылі ў свой рэйтынг балы за гэты прэстыжны турнір. Гэта, паводле выдання, сведчыць аб тым, што справа з забаронай для расіян і беларусаў няпростая і не адназначная.

Калі не будуць уведзеныя новыя правілы, то ў спорце дзейнічаць старыя. А гэта значыць, што ў адных відах спорту расіяне і беларусы не змаглі спаборнічаць у алімпійскай кваліфікацыі, а ў іншых маглі. Газета таксама нагадвае, што на Алімпійскіх гульнях спартсмены спаборнічаюць, як нацыянальная каманда, адпраўленая туды дзяржавай, гэта ў адрозненне ад прыватных турніраў, такіх, як згаданы «Уімблдон». Наступная справа, над якой зараз ломяць галаву юрысты ў МАК, гэта пытанне, ці дапусціць да Гульняў тых спартсменаў з краін-агрэсараў, якія не падтрымліваюць вайну, а часам увогуле не маюць сувязі з Радзімай, акрамя фармальнага грамадзянства.

Між тым, у пятніцу ў Юджыне ў ЗША пачынаецца Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы – найважнейшаму алімпійскаму віду спорту. Ён пачнецца без расіян і беларусаў, якіх выключылі з-за вайны супраць Украіны. Між тым, раней Расійскую федэрацыю лёгкай атлетыкі прыпынілі ва ўдзеле за допінг, які падтрымліваецца дзяржавай. Па гэтай прычыне расійскія лёгкаатлеты не ўдзельнічаюць у буйных спаборніцтвах з 2015 года, па-за дзясяткамі выключэнняў, якія былі зацверджаны Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics). У пятніцу федэрацыя дадала да спісу з 73 гульцоў яшчэ 18 «чыстых» спартсменаў, якія тэарэтычна маглі б удзельнічаць нават у самых важных міжнародных спаборніцтвах, калі б не вайна. Між тым, усе яны могуць удзельнічаць у некаторых прыватных спаборніцтвах, якія маюць свае правілы, паведамляе Gazeta Wyborcza.

аз

Расіі і Беларусі пагражае забарона на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у 2024 годзе

12.07.2022 14:44
У лютым 2022 года МАК рэкамендаваў спартовым федэрацыям не запрашаць беларускіх і расійскіх спартоўцаў на спаборніцтвы.