Беларуская Служба

«Ваенныя блогеры» займаюць важную пазіцыю ў расійскай інфармацыйнай прасторы

21.11.2022 14:13
Cупольнасць «ваенных блогераў» налічвае каля 500 аўтараў, якія сталі ўплывовым голасам і крыніцай інфармацыі аб ходзе вайны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.LoboStudioHamburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вялікая група расійскіх «ваенных блогераў», якія асвятляюць вайну з Украінай, заняла важную пазіцыю ў расійскай інфармацыйнай прасторы і карыстаецца вялікай свабодай, нягледзячы на крытыку з боку Мінабароны і нават Крамля, піша Інстытут даследаванняў над вайной (ISW) у апошнім дакладзе, піша gazetaprawna.pl.

Аналітыкі ISW адзначаюць, што Пуцін «абараняў блогераў ад нападаў міністэрства і падтрымліваў іх незалежнасць, хоць пры гэтым узмацняе рэпрэсіі і цэнзуру ўнутры Расіі».

Паводле інфармацыі ISW, супольнасць «ваенных блогераў» налічвае каля 500 аўтараў, якія сталі ўплывовым голасам і крыніцай інфармацыі аб ходзе вайны.

«Гэтая група мае моцны праваенны і нацыяналістычны характар і звязана з вядомымі нацыяналістычнымі ідэолагамі. Сувязі з узброенымі сіламі, арміяй, чачэнскімі падраздзяленнямі ці так званай групай Вагнера (з пункту гледжання закону гэта незаконныя ўзброеныя фармаванні) або праксі-сіламі (фармаваньні так званых сепаратыстаў) – давалі ім уплывовы голас, які ў расійскай інфармацыйнай прасторы гучыць гучней, чым Мінабароны», – ацэньвае ISW.

«Крэмль дазволіць усё большай нефармальнай групе вайсковых блогераў заняць квазіафіцыйную, але незалежную пазіцыю, хаця рэпрэсіі і цэнзура ў цэлым узмацняюцца», – дадаюць у Інстытуце, адзначаючы, што гэта асяроддзе часта крытыкуе ўладу і прапагандуе свае апавяданні пра вайну. Ёсць і тыя, хто падтрымлівае Крэмль, крытыкуючы Мінабароны, але і тыя, хто вінаваціць непасрэдна Пуціна ў правалах на фронце.

«Выклікае здзіўленне, што Крэмль церпіць блогерскую супольнасць, улічваючы цэнзуру больш традыцыйных СМІ, у тым ліку апазіцыйных і замежных», – ацэньвае ISW.

Аналітыкі адзначаюць, што блогеры выказваюць меркаванні, якія «рэзка» адрозніваюцца ад структураванага выкладу ходу вайны, прапанаванага Міністэрствам абароны. Яны выкарыстоўваюць папулярныя платформы, такія як Тэлеграм або расійскія сацыяльныя сеткі. Большасць з іх дзейнічаюць на фронце або маюць крыніцы ў ваенных структурах.

Папулярнасць блогераў, верагодна, з'яўляецца вынікам няздольнасці Крамля стварыць эфектыўнага пасылу ў Тэлеграме (які зʼяўляецца ключавой крыніцай інфармацыі) і ў больш шырокім кантэксце падрыхтаваць грамадства да сурʼёзнай і доўгай вайны.
Ці застануцца вайсковыя блогеры вернымі Пуціну, калі расійская армія працягне цярпець няўдачу? Як адрэагуе Пуцін, калі гэтага не адбудзецца? Гэтае пытанне можа стаць важным у сітуацыі, калі Пуцін хоча, а грамадства не, каб усё больш людзей станавілася гарматным мясам.

ав/DGP

Расія мае вялікія страты ў тэхніцы ва Украіне

21.11.2022 11:30
З пачатку вайны расійская армія страціла тысячы танкаў і баявых машын.