Беларуская Служба

Хрысціна Рыхтэр – дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях

11.01.2023 14:55
Выдача гуманітарных візаў у Польшчы, польскія праязныя дакументы для ўцекачоў з Беларусі, гуманітарныя віды на жыхарства ды іх атрыманне ў Польшчы, а таксама многае іншае шмат у чым заслуга працы менавіта Хрысціны Рыхтэр.
Аўдыё
  • Размова з Хрысцінай Рыхтэр - дарадцам Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях
Святлана Ціханоўская і Крысціна Рыхтэр Крыніца: t.me/tsikhanouskaya

У апошнія дні 2022 года Хрысціна Рыхтэр была прызначана дарадцам Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях. Беларусам у Польшчы дзейнасць Хрысціны Рыхтэр вядомая перш за ўсё па адвакацыі іх правоў перад абліччам легалізацыйных працэдураў у Польшчы. Выдача гуманітарных візаў у Польшчы, польскія праязныя дакументы для ўцекачоў з Беларусі, гуманітарныя віды на жыхарства ды іх атрыманне ў Польшчы, а таксама многае іншае шмат у чым заслуга працы менавіта Хрысціны Рыхтэр.

Аднак цяпер, паводле паведамленню Офісу Ціханоўскай, на пасадзе дарадцы па прававых пытання Хрысціна Рыхтэр будзе займацца ў тым ліку нарміраваннем стратэгіі работы па прававых пытаннях Офіса Ціханоўскай; падрыхтоўкай нарматыўных прававых дакументаў для транзітнага перыяду ў сферах пераходнай справядлівасці, рэабілітацыі асоб, якія спазналі пераслед па палітычных матывах; удзельнічаць у падрыхтоўцы спецыяльнага даклада па праблемах беларусаў у эміграцыі ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы; працаваць разам з беларускай праваабарончай супольнасцю для дасягнення мэт па прасоўванні і абароне правоў чалавека.

Нягледзячы на тое, што Хрысціна Рыхтэр супрацоўнічае з Офісам з 2021 года, публічную пасаду дарадцы Ціханоўскай яна атрымала напрыканцы мінулага года – у час крызісу даверу да гэтай структуры. Пра крызіс, а таксама пра адсутнасць ілюзій у гэтай працы слухайце ў далучаным гукавым файле.

эж 

Пры МУС Польшчы дзейнічае Працоўная група па беларускіх пытаннях

31.03.2022 15:22
Першае пасяджэнне так званай Беларускай працоўнай групы пры МУС Польшчы ўжо адбылося, а рыхтуецца другое.