Беларуская Служба

У Беларусі пройдуць буйныя авіяцыйныя вучэнні войскаў Саюзнай дзяржавы

12.01.2023 10:15
Заходнія аналітыкі не бачаць у гэтым пагрозы афіцыйнага далучэння Беларусі да расійскай вайны ва Украіне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 16 студзеня па 1 лютага пройдуць буйныя тактычныя вучэнні авіяцыі Расіі і Беларусі, у якіх плануецца задзейнічаць усе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў СПА Беларусі. Афіцыйная мэта – удасканаленне ўзаемадзеяння ў рамках рэгіянальнай групоўкі войскаў Саюзнай дзяржавы, паведамляе старонка defence24.pl.

6 студзеня Аляксандр Лукашэнка быў афіцыйна праінфармаваны аб завяршэнні сумеснага з Расійскай Федэрацыяй фарміравання рэгіянальнай групоўкі войскаў. Гэта важны элемент інтэграцыі ўзброеных сіл абедзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы.

У той жа час беларускія войскі праводзяць інтэнсіўныя вучэнні ва ўзаемадзеянні з расійскімі часткамі. У цяперашні час у рамках мерапрыемстваў сухапутных войскаў пройдуць і вучэнні авіяцыі. Гаворка ідзе пра тактычную авіяцыю, то бок баявы складнік ВПС Беларусі і ВПС Расіі.

У вучэннях плануецца задзейнічаць усе авіябазы і палігоны Беларусі. Гэтыя мерапрыемствы часткова супадаюць з працяглымі інтэнсіўнымі вучэннямі беларускай арміі і, безумоўна, з'яўляюцца элементам ціску на паўночнай мяжы Украіны. Канцэнтрацыя расійскіх ВПС на беларускіх базах пад выглядам удзелу ў вучэннях пачалася 8 студзеня.

Цікава, што дагэтуль не апублікаваныя агітацыйныя матэрыялы адносна тэхнікі і асабовага складу, якія перакідваюцца ў Беларусь, што дагэтуль было тыповай дзейнасцю, звязанай з такім відам расійскай дзейнасці.

Гэта выклікае зразумелую занепакоенасць Кіева, тым больш, што самалёты, якія дзейнічаюць над Беларуссю і яе базамі, часта выкарыстоўваліся для паветраных удараў па тэрыторыі Украіны.
У той жа час, аднак як украінскія, так і амерыканскія ваенныя крыніцы сыходзяцца ў меркаванні, што, з аднаго боку расійска-беларускія манеўры патрабуюць дадатковага забеспячэння паўночнай мяжы, але з іншага боку, вайсковыя аналітыкі не чакаюць хуткага ўключэння Беларусі ў вайну, паведамляе старонка defence24.pl.

аз

Сістэмы «Patriot» неўзабаве пачнуць абараняць украінскае неба

11.01.2023 08:01
Украінскія вайскоўцы праходзяць інтэнсіўную падрыхтоўку па абслугоўванні амерыканскіх сістэм.

Брытанская вайсковая выведка пакуль не бачыць пагрозы з боку Беларусі

11.01.2023 20:04
Беларусь сцягнутыя буйныя расійскія сілы, але яны ў асноўным вядуць навучанне, пераконваюць брытанцы.