Беларуская Служба

Віцэ-міністр адукацыі Польшчы: Усе чацвёртакласнікі атрымаюць ноўтбукі для адукацыйных патрэб

06.03.2023 10:37
-Польская школа і польскі ўніверсітэт, безумоўна, будуць уключаны ў нашу перадвыбарчую праграму, – заявіў у панядзелак Gazecie Polskiej Codziennie Томаш Рымкоўскі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

-Мы назіраем вельмі важныя рэформы ў энергетыцы, змяненне клімату, але таксама цывілізацыйныя выклікі, такія як абарона нашага суверэнітэту. У гэтым павінны ўдзельнічаць польская школа і польскі ўніверсітэт, і гэта, безумоўна, будзе ўключана ў нашу перадвыбарчую праграму, – заявіў у панядзелак Gazecie Polskiej Codziennie намеснік міністра адукацыі і навукі Томаш Рымкоўскі.

Адказваючы на пытанне выдання пра сёлетнія выпускныя іспыты, намеснік міністра адукацыі нагадаў, што яны не будуць істотна адрознівацца ад мінулых гадоў – выключэннем з'яўляецца аднаўленне вуснай часткі іспыту па польскай і замежнай мовах. Ён дадаў, што спіс абавязковых пытанняў па польскай мове скарочаны з 220 да 120.

Гаворачы аб праграме, паводле якой усе чацвёртакласнікі атрымаюць ноўтбукі для адукацыйных патрэб, ён растлумачыў, што прадаць гэтую тэхніку будзе немагчыма.

-Яна будзе застрахаваная, таму будзем спадзявацца, што яна праслужыць вучням доўгія гады, – адзначыў віцэ-міністр. Томаш Рымкоўскі дадаў, што школьнікі самыя вырашаць, ці кампутар застанецца ў школе, ці яны забяруць ноўтбук дадому.

На пытанне аб падвышэнні заробкаў настаўнікам Рымкоўскі адказаў, што, колькі партыя «Права і справядлівасць» ва ўладзе, столькі Саюз польскіх настаўнікаў «нічога не робіць, акрамя як патрабуе павышэння заробкаў, хоць мы паступова іх павышаем».

-Я падазраю, што неўзабаве мы даведаемся, што актывісты саюзу будуць у кааліцыі з левымі на выбарах, і тады ўсе сумневы развеюцца, – ацаніў ён.

Выданне задало пытанне пра магчымае выкарыстанне штучнага інтэлекту для напісання дыпломных работ у ВНУ. Намеснік міністра адукацыі нагадаў, што ў міністэрстве ўжо папярэджваюць аўтараў такіх работ, адзначыўшы, што ў аснове штучнага інтэлекту ляжыць алгарытм, які выкарыстоўвае раней распрацаваныя напрацоўкі.

-Выкарыстанне такога роду крыніц для стварэння дыпломных работ звязана з магчымасцю абвінавачання такой асобы ў плагіяце. Таксама інфармуем, што ва ўніверсітэтах дзейнічае сістэма барацьбы з плагіятам і кожная дыпломная работа падлягае такому віду праверкі, – сказаў Рымкоўскі Gazecie Polskiej Codziennie.

ав

Частка ўкраінскіх вучняў у Польшчы знікла з сістэмы адукацыі

06.03.2023 09:52
Паводле Rzeczpospolita, толькі кожны чацвёрты падлетак 15-18 гадоў, які прыехаў у Польшчу пасля пачатку вайны, вучыцца ў польскай школе.