«Тут няма месца для кампрамісу ці ілжываму пацыфізму. Падманліва думаць, што гэты імперыялізм можна стрымаць з меншымі выдаткамі. Яго трэба перамагчы. Абодва народы – палякі і ўкраінцы – ведаюць пра гэта», – так палітолаг прафесар Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі пракаментаваў візіт прэзідэнта Украіны ў Польшчу для парталу niezależna.pl.
«Калі мы дазволім сябе падзяліць, мы заплацім за гэта такую страшную цану, якую плацім ужо трыста гадоў, з таго часу, як дазволілі сябе падзяліць – у 1648 годзе – падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага», – лічыць эксперт.
Прафесар Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі, каментуючы візіт Уладзімера Зяленскага ў Польшчу, падкрэсліў, што выступы абодвух прэзідэнтаў выявілі «непахісную волю абараняць незалежнасць Украіны і салідарнасць з Украінай, што гэта наша агульная вайна. Расія, непераможная зброяй, не спыніцца сама па сабе, што яна будзе імкнуцца распаўсюдзіць сваё панаванне на іншыя краіны, што мы не павінны даць сябе стаміць гэтай вайной, што б ні рабіў Захад, дзве нашы найбуйнейшыя дзяржавы Цэнтральнай Еўропы не пагодзяцца на тое, каб хтосьці над галовамі ўкраінцаў вырашаў далейшы лёс Украіны, вызначыў яе межы Украіны, згаджаючыся ўзнагароджваць расійскую агрэсію тэрытарыяльнымі здабычамі», – выказаў сваё перакананне прафесар Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі для парталу niezależna.pl.
эж