Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Мільёны ўкраінцаў адчуваюць сябе тут, як дома

05.04.2023 16:09
Прэзідэнт Украіны падзякаваў палякам за тое, што яны прынялі ўкраінскіх бежанцаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Украіны падзякаваў палякам за тое, што яны прымаюць у сваіх дамах украінцаў, якія ўцякаюць ад вайны. Уладзімір Зяленскі дадаў, што дзякуе ад імя ўсіх украінцаў, якія знайшлі прытулак у Польшчы.

«Мільёны ўкраінцаў адчуваюць сябе тут не як госці, а як у сябе дома», – падкрэсліў Уладзімір Зяленскі:

- Яшчэ раз хачу падзякаваць усяму польскаму народу. Асабліва, за гэтыя першыя тыдні вайны і пазней, калі патрэбная была неадкладная дапамога і тады жыхары памежных гарадоў і вёсак адкрывалі дзверы перад украінцамі. Межаў не было. І я ўпэўнены, што гэта быў толькі пачатак дарогі, на канцы якой паміж Польшчай і Украінай не будзе межаў – да таго мы імкнёмся. Не будзе ніякіх палітычных, эканамічных і, галоўнае, гістарычных межаў. І для гэтага мы зробім усё для нашых народаў, але спачатку дзеля таго неабходная перамога.

Сёння падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве Уладзімір Зяленскі атрымаў ордэн Белага Арла – найстарэйшую і найбольш прэстыжную дзяржаўную ўзнагароду Польшчы.

IAR/аз

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прыбыў з афіцыйным візітам у Польшчу

05.04.2023 08:45
Галоўным пунктам візіту стануць перамовы прэзідэнтаў Польшчы і Украіны.

Уладзімір Зяленскі ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла

05.04.2023 12:20
Ордэн Белага Арла – найстарэйшая і найбольш каштоўная польская дзяржаўная ўзнагарода.