Беларуская Служба

Малітвы і палітыка: свет развітаўся з Папам Францішкам

28.04.2025 16:14
Цырымонія ўжо ўвайшла ў гісторыю як падзея, поўная роздуму пра пантыфікат Францішка, і таксама палітычных сустрэч на ​​самым высокім узроўні.
Аўдыё
  • У Ватыкане Зяленскі размаўляў з Трампам
Партрэт памерлага Папы Францішка ў базіліцы Святога Паўла ў РымеEPA/ANGELO CARCONI Dostawca: PAP/EPA

Папа Францішак памёр ва ўзросце 88 гадоў у велікодны панядзелак. У суботу, 26 кастрычніка, да поўдня больш за 13 000 чалавек аддалі даніну павагі Папе каля яго магілы ў базіліцы Святой Марыі Маджорэ, яшчэ 7 000 чакалі ў чарзе. Базіліка была адкрытая з 7 раніцы. Яшчэ 150 000 чалавек развіталіся з Папам уздоўж маршруту пахавальнай працэсіі — паміж саборам Святога Пятром і базілікай Санта-Марыя-Маджорэ.

Пасланне надзеі, міласэрнасці і блізкасці да кожнага чалавека. Вось як — паводле пілігрымаў, якія прысутнічалі на пахаванні Папы Францішка ў Рыме — можна коратка апісаць яго пантыфікат.

— Папа Францішак быў іншым пантыфікам чым папярэднікі. Ён вучыў верць, маліцца ды захоўваць пазітыўнае мысленне. Я лічу, што ён паказаў прыклад сціпласці, роўнага стаўлення, бо мы ўсе Божыя дзеці. Ён вучыў любіць усіх людзей незалежна ад поглядаў і паходжання. Цяпер шмат хто глядзяць на Ватыкан, людзі пачалі цікавіцца тым, што ён рабіў, яго рэформамі. Яны даведаюцца, што ён шмат добрага для касцёла зрабіў.

Пасля пахавання Папы Францішка прэм'ер-міністр Італіі Джорджыя Мелоні сустрэлася ў Рыме з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Абодва бакі выказалі падтрымку намаганням Дональда Трампа па спыненні вайны паміж Украінай і Расіяй. Распавядае карэспандэнт Польскага радыё ў Рыме Пётр Кавальчук.

— У ноце, апублікаванай пасля сустрэчы, падкрэслівалася, што мэтай было дасягненне трывалага пагаднення, якое гарантавала б бяспеку і суверэнітэт Украіны. Прэм'ер-міністр Мелоні асудзіла нядаўнія ўдары Расіі па Украіне, выказаўшы спачуванні ахвярам. Яна заклікала да неадкладнага спынення агню. Яна дадала, што зараз самы час для Расіі прадэманстраваць сваю волю да міру канкрэтным чынам.

Найбольш увагі выклікала сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Ватыканскай базіліцы падчас пахавання Папы Францішка. Два лідары сядзелі побач і размаўлялі каля 15 хвілін без памочнікаў і перакладчыкаў. Сустрэча ў Ватыкане, стала першай пасля сваркі палітыкаў у Авальным кабінеце ў лютым, якая ўскладніла перамовы аб спыненні вайны ва Украіне.

Пасля пахавання Папы Францішка Дональд Трамп сеў на борт самалёта Air Force One і вылецеў з Рыма. Падчас палёту ён апублікаваў у сацыяльных сетках пост, у якім рэзка раскрытыкаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што лічыць свайго ўкраінскага калегу Уладзіміра Зяленскага больш зацікаўленым у дасягненні мірнага пагаднення. Ён дадаў, што лічыць, што ўкраінскі прэзідэнт Зяленскі гатовы вярнуць Крым Расіі.

— Ці гатовы Зяленскі адмовіцца ад Крыма? — Так, я так думаю. Крым быў страчаны 12 гадоў таму, менавіта падчас прэзідэнцтва Абамы яго аддалі без адзінага стрэлу. Не кажыце мне пра Крым, пагаварыце пра гэта з Абамам і Байдэнам.

У сваю чаргу ўкраінскі лідар заявіў, што размова з Дональдам Трампам «была добрай і сімвалічнай». Уладзімір Зяленскі патлумачыў, што яму ўдалося абмеркаваць з амерыканскім прэзідэнтам шмат пытанняў.

— Я не хачу раскрываць занадта шмат падрабязнасцей, калі гэта магчыма, бо справа вельмі далікатная. Вядома, размова ішла пра тое, як дасягнуць міру. Улічваючы, што гэта было плённа і пазітыўна, мы хочам — як і Парыж і Лондан — працягваць такія сустрэчы, каб прынесці мір ва Украіну.

У допісе на партале X прэзідэнт Украіны напісаў, што разлічвае на вынікі па ўсіх пытаннях, якія былі ўзнятыя падчас размовы з Дональдам Трампам. Сярод іх ён згадаў абарону жыцця ўкраінскага насельніцтва, поўнае і безумоўнае спыненне агню, а таксама трывалы і даўгавечны мір, які прадухіліў бы паўторную агрэсію. «Вельмі сімвалічная сустрэча, якая можа стаць гістарычнай, калі мы дасягнём агульных вынікаў». — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Размова паміж прэзідэнтамі Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам у Рыме — гэта сімвалічная перавага над Расіяй, заявіў прафесар Даніэль Бацькоўскі, эксперт па бяспецы. Для Дональда Трампа размова з украінскім лідарам, а таксама зробленае з гэтай нагоды фота, — гэта «другое адкрыццё».

— Зялэнскі, і Трамп зараз маюць велізарную перавагу ў сімвалічным плане. Фота важнае для Зялэнскага, але, на маю думку, яно таксама вельмі важнае для Трампа, бо Трампу падабаюцца такія сімвалы. І тут, моц Базілікі, гэтае месца, гэты спосаб размовы, усё гэта крыху матывуе яго ў гэты момант стаць на бок Зялэнскага.

Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што яго размова з Трампам дасць вынік і прынясе мір, на які спадзяецца ўся Украіна. Белы дом назваў размову з Зяленскім «вельмі прадуктыўнай» і змяніў рыторыку ў адносінах з Крамлём. Італьянскія СМІ ўжо назвалі неабвешчаную сустрэчу Дональда Трампа з Уладзімірам Зеленцкім «першы цудам Францішка».

Юры Ліхтаровіч