Шанец на перамогу ў другім туры маюць кожны з іх. Вырашальным фактарам можа стаць падтрымка сярод моладзі, якая масава пайшла сёлета на выбары.
У панядзлак а 10-й гадзіне Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала афіцыйныя дадзеныя першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Першае месца заняў Рафал Тшаскоўскі, які набраў 31,36% галасоў. Караль Наўроцкі выходзіць у другі тур, набраўшы 29,54% галасоў. Трэцяе месца — з вынікам 15,4% — заняў Славамір Менцэн з руху «Канфедэрацыя», чацвёртае — Гжэгаж Браўн з падтрымкай 6,2%. Пяты вынік — 5,2% — атрымаў Адрыян Зандберг з партыі «Разам», шосты — Шымон Галоўня з руху «Трэці шлях» з вынікам 4,8%. Далей ідуць Магдалена Беят ад «Левых сіл» — 4,1%, Ёанна Сянішын і Кшыштаф Станоўскі — па 1,3%, Марэк Якубяк — 0,8%, Артур Барташэвіч — 0,5%, Мацей Мацяк — 0,4% і Марэк Вох — 0,1%. Яўка на нядзельных выбарах склала 67,31%.
Рафал Тшаскоўскі перамог у першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Абодва кандыдаты сустрэнуцца ў другім туры, які адбудзецца 1 чэрвеня.
Шанец на перамога мае кожны з іх, перакананы сацыёлаг з Варшаўскага ўніверсітэту Пшэмыслаў Садура.
— Калі на працягу апошніх гадоў у нас быў фаварыт на прэзідэнцкіх выбарах, цяпер жа яго больш няма. На маю думку Тшаскоўскі перастаў быць фаварытам, а Наўродскі ім не стаў. Цяпер гульня пачынаецца з пачатку. Шанец на перамогу маюць абодва прыкладна 50 на 50.
Вынік правых кандыдатаў: Мэнцэна, Браўна і Наўродскага, - моцна змяняе ландшафт другога тура прэзідэнцкіх выбараў, — зазначыў эксперт па палітычным маркетынгу і прафесар Акадэміі WSB Крысціян Дудэк.
— Высокі вынік Браўна ставіць пытанне, за каго будуць агітаваць галасаваць сваіх выбарцаў тройка крайне правых палітыкаў. Гэта паўплывае на тое, хто выйграе на выбарах. Аднак Мэнцэн апошнія дні крытыкаўваў Наўродскага, але рух «Канфедэрацыя» заяўляе пра тое, каб галасаваць не ўа Тшаскоўскага, каб не было так, што адна партыя будзе мець урад і прэзідэнта. Магчыма, што частка іх выбарцаў не пойдзе галасаваць увогуле.
Згодна з апытаннямі, ва ўзроставай групе 18-29 гадоў Славамір Менцэн набраў 36,1% галасоў, Адрыян Зандберг заняў другое месца з 19,7%, а Рафал Тшаскоўскі фінішаваў трэцім з 12,2% галасоў. Караль Наўроцкі атрымаў 10,5% падтрымкі сярод моладзі.
Выбаршчыкі ва ўзросце 30-39 гадоў таксама найбольш галасавалі за Славаміра Ментцэна — 26,2%. Другім у гэтай групе быў Рафал Тшаскоўскі, якога падтрымалі 20,9% людзей у гэтай узроставай групе.
Тут мы бачым прарыў дуаполіі партый «Грамадзянскай платформа» і «Права і справядлівасць» (ПО-ПІС), але бачны і радыкалізм моладзі, — кажа дырэктар Інстытута паліталогіі і адміністрацыі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, прафесар Агнешка Лукасік-Турэцкая.
— Людзі сярэдняга ўзросту і старэйшыя выбіралі на гэтых выбарах паміж Рафалам Тшаскоўскім і Каралям Наўродскім, затое моладзь ідзе альбо ўлева і тады галасуе за Адрыяна Зандберга, або моцна ўправа і выбірае Славаміра Мэнцэна. Наша грамадства старэе, моладзі ўсё менш і таму цяперашнія партыі доўгі час яшчэ могуць заставацца на польскай палітычнай сцэне, але вынікі левых сіл і Мэнцэна паказваюць, што пачаліся ўжо зрухі.
Таму цяпер галоўная мэта абодвух кандыдатаў перад другім турам будзе пераканаць моладзь падтрымаць іх», — кажа журналіст Яцэк Чарнецкі.
— Ужо даўно Рафал Тшаскоўскі абяцаў зладзіць вялікі мабілізацыйны марш у Варшаве ,які адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю 25 мая. Учора пра арганізацыю падобнага маршу ў Варшаве таксама 25-га мая заявіў Караль Наўродскі. Галоўная задача цяпер абодвух кандыдатаў пераканаць моладзь, хто галасаваў на Мэнцана і Зандберга. Дзеля гэтага патрэбны сустрэчы з моладдзю і нейкія прапановы для іх. Таму нас чакае доўгі фініш кампаніі.
Былы прэзідэнт Аляксандр Квасьнеўскі лічыць, што перадвыбарчая каманда Рафала Тшаскоўскага павінна адкрыта заявіць, што кандыдат ад накаўту з'яўляецца гарантыяй добрага супрацоўніцтва з урадам і рэалізацыі планаў цяперашняга кабінета міністраў.
— Два тыдні – гэта час, каб паказаць, што выбары – гэта шанец для ўрада, каб выканаць абяцанні ды рэалізаваць шмат праектаў, які замарожаныя, бо іх блакіраваў прэзідэнт і даць Польшчы прэзідэнта, які дасць нам супрацоўніцтва з урадам, адзіную пазіцыю ў ЕС. Пра гэта трэба адкрыта казаць, бо менавіта ў гэтым стаўка кампаніі. Размовы пра тое, наколькі Тшаскоўскі будзе незалежным ад Туска, якія ў іх адносіны, не маюць ніякага значэння.
З апошніх сацыялагічных апытаннях вынікае, што ў другім туры 46% палякаў могуць прагаласаваць за Тшаскоўскага, а 44% - за Наўродскага.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч