Беларуская Служба

Еўропа мяняе сваё стаўленне да міграцыі

30.06.2025 13:00
Хоць падыход ЕС да міграцыі не такі жорсткі, як Дональда Трампа, але змены відавочныя – New York Times
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрасаюз пакуль не зайшоў так далёка, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, у пытанні ўзмацнення жорсткасці падыходу да міграцыйнай палітыкі, але змены ўспрымаюцца як глыбока ўкаранёныя і грунтоўныя, канстатуе New York Times.

Амерыканская газета адзначае, што ў краінах ЕС цэнтрысты далучаюцца да кансерватараў, патрабуючы адмены абароны для нелегальных мігрантаў, каб спрасціць працэдуры іхнай дэпартацыі.

Міграцыйная палітыка Даніі, як прыклад для ЕС

Паводле выдання, міграцыйная палітыка, якую прасоўвае Данія, стала прыкладам для іншых еўрапейскіх краінаў. Улады Еўрасаюза працуюць над новымі правіламі, якія спросцяць высылку асоб, якія шукаюць прытулку ў ЕС, у трэція краіны.

Паводле газеты, «згаданыя змены адбываліся паступова, разам з ростам адмоўных настрояў выбаршчыкаў, што прычынілася да росту папулярнасці нацыяналістычных, ультраправых і папулісцкіх партыяў».

Паводле папярэдніх дадзеных Frontex, за першыя пяць месяцаў 2025 года зніжэнне міграцыі склала 20 працэнтаў, а колькасць дэпартаваных мігрантаў павольна расце. Тым не менш, па пэўных маршрутах, надалей у Еўропу прыбывае значная колькасць мігрантаў, напрыклад, з Лівіі ў Грэцыю.

Амерыканскае выданне, звяртае ўвагу, між іншым, на спробы італьянскага ўрада размясціць іншаземцаў, якія чакаюць рашэння аб прадастаўленні прытулку, у цэнтры ў Албаніі; на кантроль, які Германія ўвяла на сваіх сухапутных межах; на тое, што міграцыйная палітыка Даніі ставіцца як прылад у Еўропе і на тое, што польскі ўрад прыпыніў права падаваць заявы аб прытулку, з-за хвалі міграцыі, якую наўмысна падтрымліваюць расійскія і беларускія ўлады, спрабуючы дэстабілізаваць сітуацыю ў Еўропе.

Абмежаванне міграцыі не вырашыць праблемы

«Некаторыя баяцца, што змена тону ў пытанні міграцыі можа нанесці шкоду тым, мігрантам, якія пражываюць у Еўропе», – адзначае газета.

Як падкрэсліў Марцін Хофман з Міжнароднага цэнтра распрацоўкі міграцыйнай палітыкі, за антыіміграцкімі настроямі часта хаваецца больш шырокае расчараванне з-за пачуцця адсутнасці перспектываў або высокага кошту жыцця. Таму, паводле эксперта, зніжэнне колькасці мігрантаў наўрад ці зменшыць значнасць згаданай праблемы.

аз

Новыя візавыя патрабаванні ЗША для палякаў. Эксперт: як у серыяле

28.06.2025 08:02
Адміністрацыя ЗША растлумачыла, што гэта мае на мэце «палегчыць працэдуры праверкі, неабходныя для пацвярджэння асобы і ацэнкі дапушчальнасці ўезду» ў ЗША.