Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча хоча далучыцца да праграмы «Nuclear Sharing», а знішчальнікі F-35A могуць ёй у гэтым дапамагчы

17.11.2026 15:30
Верагодна, гэтае пытанне рэгулярна абмяркоўваецца на польска-амерыканскіх перамовах па бяспецы.
F-35A
F-35ADoor Nicky Boogaard from Hardinxveld-Giessendam, Netherlands - RNLAF F-35 take-off, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=83220893

Польскія пілоты F-35 будуць трэніравацца па выкарыстанні амерыканскіх ядзерных бомб. Аднак такія бомбы, хутчэй за ўсё, будуць захоўвацца за межамі Польшчы, паведамляе «Gazeta Wyborcza». Спасылаючыся на крыніцы ў НАТА, выданне падкрэслівае, што перамовы па гэтым пытанні з уладамі ЗША працягваюцца.

Польшча выказала зацікаўленасць у далучэнні да праграмы НАТА Dual-Capable Aircraft (самалётаў падвойнага прызначэння), якая з'яўляецца асновай місіі «Nuclear Sharing».
«Nuclear Sharing» – гэта праграма Паўночнаатлантычнага альянсу, у рамках якой Злучаныя Штаты разгортваюць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыях асобных дзяржаў-членаў NATA, якія не маюць уласных ядзерных арсеналаў. Гэта дазваляе ім выкарыстоўваць амерыканскую ядзерную зброю ў выпадку вайны.

- ЗША разглядаюць польскую заяўку і перамовы па гэтым пытанні прасоўваюцца, – цытуе газета крыніцу ў NATA.

Паводле выдання, гэтае пытанне рэгулярна абмяркоўваецца на польска-амерыканскіх перамовах па бяспецы. Наяўнасць у Польшчы знішчальнікаў F-35A, сертыфікаваных для пераноскі амерыканскіх ядзерных бомбаў B-61, лічыцца аргументам на карысць удзелу Польшчы ў згаданай праграме.

Газета адзначае, што ў адпаведнасці з пагадненнем аб сумесным выкарыстанні ядзернай зброі тактычная ядзерная зброя ЗША ў цяперашні час знаходзіцца на тэрыторыі Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Італіі і Турцыі, а таксама ў іншых краінах.

Найбольшай перашкодай для пашырэння праграмы застаецца пытанне захоўвання бомбаў у Польшчы. Паводле газеты, некаторыя еўрапейскія хаўруснікі спасылаюцца на палажэнні Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі 1970 года, які забараняе перадачу такой зброі краінам, якія яе не валодаюць.

аз