Беларуская Служба

У Польшчы ідзе палітычная спрэчка на тэму даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў

28.05.2020 13:08
Старшыня «Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі сказаў, што апошні магчымы з пункту гледжання Канстытуцыі тэрмін – гэта 28 чэрвеня.
Аўдыё
  • У Польшчы ідзе палітычная спрэчка на тэму даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў
 ,  ,  .
Яраслаў Говін, Яраслаў Качыньскі, Збігнеў Зёбра. PAP/Mateusz Marek

12 траўня Сейм прыняў закон у справе сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў. Ён прадугледжвае, між іншым, што галасаванне адбудзецца традыцыйна ў выбарчых участках і пры дапамозе лістоўнага галасавання (пры жаданні выбарцы).

Закон ужо два тыдні знаходзіцца на разглядзе ў Сенаце. Кіроўная кааліцыя («Права і справядлівасць», «Пагадненне», «Салідарная Польшча») лічаць, што спікер Сенату Томаш Гродскі, які належыць да апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа», адцягвае ў часе галасаванне над законам. Паседжанне сенатараў па гэтаму пытанню запланавае на панядзелак.

Учора лідары кааліцыйных партый – Яраслаў Качыньскі, Збігнеў Зёбра і Яраслаў Говін – агучылі супольную пазіцыю ў справе даты прэзідэнцкіх выбараў. Старшыня «Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі сказаў, што апошні магчымы з пункту гледжання Канстытуцыі тэрмін – гэта 28 чэрвеня.

Лідар «Паразумення» Яраслаў Говін заклікаў лідараў апазіцыі, каб «яны перасталі ганьбаваць сябе і граць інтарэсам Польшчы ў імя партыкулярных шкурных інтарэсаў сваіх партый». Кіраўнік партыі, якая ўваходзіць у Аб’яднаныя правыя сілы, сцвердзіў, што прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў тэрміне, які не парушае Канстытуцыі.

-Нядаўна адбыўся круглы стол з удзелам усіх партый, якія ёсць у парламенце. Тады ў нас склалася ўражанне, што апазіцыйныя партыі заявілі пра хуткую гатоўнасць працаў над законам, які дазваляў хутка правесці выбары на пераломе чэрвеня і ліпеня. Сёння сітуацыя памянялася, спадзяюся яна часовая. Спадзяюся, што лідары апазіцыі вернуць сур’ёзнасць сваім крокам і перастануць кампраметаваць сябе перад польскімі грамадзянамі.

Апазіцыя аспрэчвае абвінавачанні кіроўнай кааліцыі. Дэпутат «Грамадзянскай платформы» Гжэгаж Наперальскі падкрэслівае, што закон аб арганізацыі выбараў павінен быць дакладна падрыхтаваны, нават калі ў выніку гэтага выбарчая кампанія будзе карацейшая.

Гжэгаж Наперальскі запэўніў, што працы над новым законам не замаруджваюцца:

-Мы знаходзімся ў вельмі дзіўным часе, а нават небяспечным, бо гэта час эпідэміі. Мы ўсе згаджаемся, што гэтыя выбары павінны быць праведзены не толькі дэмакратычна, але таксама з пачуццём бяспекі. Калі цяпер сенатарам патрэбныя дадатковыя 2-3 дні, каб паразмаўляць з дадатковымі экспертамі, то я з гэтым згодны нават, калі выбарчая кампанія будзе скарочаная на некалькі дзён. Абарона грамадзян з’яўляецца задачай палітычнага класу.

Кіроўная кааліцыя адзначае, што 28 чэрвеня – гэта апошні канстытуцыйны тэрмін, паколькі 6 жніўня заканчваецца тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Анджэя Дуды.

-Мы падрыхтаваныя да выбараў нават 28 чэрвеня. Хоць я б хацеў, каб мясцовыя ўлады мелі больш часу на падрыхтоўку, – лідар «Грамадзянскай платформы» Борыс Будка, з аднаго боку, гавораць, што яго партыя гатовая да выбараў 28 чэрвеня, а з іншага ў Сенаце, дзе большасць сенатараў мае апазіцыя, у закон аб выбарах унесеная прапанова, каб галасаванне адбылося пасля 6 жніўня.

Адначасова «Грамадзянская платформа» заклікае спікера Сейму Эльжбету Вітэк абвясціць новую дату выбараў. Паводле Борыса Будкі, дата павінна быць вызначаная як мага хутчэй. Палітык дадаў, што ў пытанні арганізацыі выбараў самай важнай з’яўляецца ацэнка Дзяржаўнай выбарчай камісіі, якой, як казаў Будка, патрэбныя мінімум 30 дзён, каб такія выбары падрыхтаваць.

На агульнай прэс-канферэнцыі Аб’яднаных правых сіл лідар «Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі адзначыў, што выбары адбудуцца. -Калі будуць спробы супрацьпаставіцца таму, мы будзем выкарыстоўваць усе сродкі, якія належаць дзяржаве для таго, каб закон быў выкананы, каб асноўны пункт дэмакратыі, то бок выбары, былі ў Польшчы фактам, – сказаў лідар кіроўнай партыі.

Першапачаткова першы тур галасавання быў запланаваны на 10 траўня. Па прычыне пандэміі сітуацыя склалася так, што выбары не адбыліся. Цяпер чакаецца новая дата выбараў у Польшчы.

ав