Беларуская Служба

Експерт: У Беларусі не праходзяць вулічныя пратэсты, а дакладна дэмакратычная рэвалюцыя

21.12.2020 13:09
«У лепшым выпадку сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца праз 1,5-2 гады».
Аўдыё
  • У лепшым выпадку сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца праз 1,5-2 гады
Protesty na Białorusi
Protesty na BiałorusiPAP/EPA/STRINGER

У Беларусі праходзіць цяпер рэвалюцыя, улады Беларусі рэальна ўвялі надзвычайнае становішча, дыялог і перамены павінны прайсці ў краіне як мага хутчэй. Якая павінна быць чарговасць усіх працэсаў, каб яны прывялі ў Беларусі да чаканых бальшынёй грамадзян перамен – патлумачыў падчас онлайн -лекцыі эксперт Еўрапейскага цэнтра трансфармацыі на постсавецкай прасторы і член Каардынацыйнага савета Андрэй Ягораў.

 «Мяне не задавальняе такога роду ацэнка, што ў Беларусі праходзяць вулічныя пратэсты. У краіне насамрэч праходзяць рэчы, якія вычэрпваюць характарыстыкі дэмакратычнай рэвалюцыі», – адзначае Ягораў.

- Гэта рэвалюцыя таму, што назіраецца, дакладна паводле Леніна, рэвалюцыйная сітуацыя ў Беларусі, калі масы звычайных людзей, бальшыня грамадзян хоча жыць па-новаму, хоча змен. Аднак вярхушка: беларускія ўлады, эліты, эстэблішмэнт не хочуць кіраваць па-новаму і не хочуць ім даць магчымасць гэтых перамен. Улады імкнуцца захаваць стары парадак і гэта не задавальняе масаў насельніцтва. І вось узнікае класічны рэвалюцыйны канфлікт.

«Складана назваць якую-небудзь сацыяльную, прафесійную, узроставую, рэгіянальную групу, якая не была б уцягнутая ў рэвалюцыйную сітуацыю ў Беларусі. Беларусы патрабуюць вяртання справядлівасці, дэмакратычных выбараў і дэмакратычных інстытутаў у прававой краіне. Яны дамагаюцца гэтага мірным шляхам. І гэта першы этап рэвалюцыі, чарговым этапам з'яўляецца ўстанаўленне двухуладдзя»-, тлумачыць Ягораў.

- Сёння мы знаходзімся дзесьці паміж грамадзянскай непаслухмянасці і замацоўваннем двухуладдзя, таму што фарміруюцца альтэрнатыўныя інстытуты. На мясцовым узроўні гэта прафесіянальныя калектывы. Фарміруюцца структуры прадстаўніцтва пратэстуючых: офіс Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйны Савет, Народнае антыкрызіснае кіраванне, паралельныя структуры дыпламатычных пасольстваў.

Пераход у двухуладдзе адбываецца амаль аўтаматычна, пераход у наступную стадыю – перамовы – аўтаматычна не адбываецца, -  адзначае Ягораў.

- Пры нязгодзе вырашаць сітуацыю праз дыялог узнікае зацяжны палітычны крызіс, які мы назіраем у Беларусі. У кіруючых ёсць толькі два віды рэакцыі на беларускую рэвалюцыю: перамовы або ўвядзенне надзвычайнага палітычнага становішча ў краіне. Як мы бачым, беларускія ўлады выбралі другі спосаб. Яны дэ факта ўвялі надзвычайнае становішча. Гэта закрыццё межаў, селектыўны пропуск праз мяжу, устанаўленне асаблівага кантролю над акрэсленымі тэрыторыямі, увядзенне паліцэйскага кантролю над грамадскай адміністрацыяй, устанаўленне надзвычайнай адказнасці асоб і парадак працы судоў – у нас усё ёсць.

Паводле экспертаў, такога тыпу ваенныя ці паліцэйскія рэжымы ў сучасным свеце не могуць жыць доўга. Максімум 2 гады. Андрэй Ягораў кажа, што рэвалюцыю маглі б прыспешыць агульнанацыянальная забастоўка або блакаванне дзяржаўных інстытутаў, так як гэта адбывалася ва Украіне ці Арменіі. Паскарэнне выхаду з палітычнага крызісу для Беларусі пажадана:

 - Разам з тым, як зацягваецца палітычны крызіс, паглыбляецца эканамічны крызіс у краіне і разам з тым узмацняецца радыкальным становіцца процістаянне паміж шматлікімі часткамі грамадства. На пачатку рэвалюцыі практычна звычайныя людзі не былі супраць рэвалюцыйнага рух. Цяпер на многа больш людзей, якія негатыўна ўспрымаюць актуальныя пратэсты. Адбываецца рэзкае разыходжанне сацыяльных груп на дыяметральна супрацьлеглыя пазіцыі і адбываецца рэзкая камунікацыя паміж імі. Разам з пратэстамі гэтая зʼява будзе паглыбляцца.

Калі ўжо ўлады пагодзяцца ісці на дыялог, то аб чым павінны быць гэтыя перамовы? 

-Першае, гэта назначэнне часовага кіраўніцтва, то бок, якія міністры саступаюць, якія застаюцца, чым павінна займацца часовае кіраўніцтва, якія ў яго паўнамоцтвы. Чарговае, што патрэбна абмеркаваць, гэта часовы склад выбарчай камісіі і параметры яе работы. У прынцыпе нават заканадаўства па выбарах мяняць не трэба, бо ўсё можа рэгулявацца пастановамі новай Выбарчай камісіі. Перамовы павінны весціся пра парадак змены Канстытуцыі. Нельга праводзіць новыя выбары, калі мы не памяняем канстытуцыйны закон. Сёння аддаць уладу чалавеку паводле канстытуцыі 1996 года – гэта аддаць яму персцень усеўладства, якое няўхільна сапсуе любога добрага чалавека.

Завяршальным этапам першай часткі дэмакратычнай рэвалюцыі павінен быць народны рэферэндум па новай канстытуцыі і фармніраванне новых выбарчых ворганаў. Пераходны перыяд можа зацягнуцца на 1,5-2 гады, - адзначае эксперт Еўрапейскага цэнтра трансфармацыі на постсавецкай прасторы і член Каардынацыйнага савета Андрэй Ягораў.

Онлайн-канферэнцыю зладзіла кампанія «Права на інфармацыю».

яс