Беларуская Служба

Амбасадар ЗША Бжэзінскі: Вяртання да нармальных адносінаў з Пуціным не будзе

03.05.2022 09:17
«Пуцін страціў усялякую легітымнасць як лідэр з-за злачынстваў і генацыду, учыненых ва Украіне».
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/ROBERT GHEMENT

У бліжэйшы час я не магу ўявіць сабе вяртанне да ранейшых адносін з Пуціным, які з'яўляецца ваенным злачынцам і мае генацыд на сумленні, заявіў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі ў інтэрвʼю, апублікаваным у панядзелак у Super Express.

«Мэта Амерыкі ва Украіне – каб украінцы перамаглі і выгналі расійскіх агрэсараў са сваёй краіны. Гэта мэта сумесных намаганняў нас і нашых сяброў – палякаў і іншых нашых саюзнікаў – калі гаворка ідзе пра санкцыі і прадастаўленне розных відаў дапамогі ўкраінскім воінам-героям, якія абараняюць сваю радзіму», – сказаў Бжэзінскі ў «SE».

Адказваючы на пытанне, ці можа ён уявіць сабе адносіны з Расіяй пасля варварстваў, якія яна ўчыніла ва Украіне, амбасадар ЗША адказаў, што «Пуцін страціў усялякую легітымнасць як лідэр з-за злачынстваў і генацыду, як іх назваў Джо Байдэн, учыненых ва Украіне».

«Я не магу сабе ўявіць, што магчыма вяртанне да нармальных адносін. Але я хацеў бы аддзяліць Пуціна ад простых расіян. Маладыя расіяне таленавітыя, яны хочуць мець кантакты з светам. Яны хочуць вучыцца і займацца бізнесам за мяжой», – дадаў ён.

ав

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША абмяркоўвае з польскімі ўладамі спосабы дапамогі Украіне

02.05.2022 14:26
Учора Нэнсі Пэлосі пабывала ў Кіеве, дзе размаўляла з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.