Беларуская Служба

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША абмяркоўвае з польскімі ўладамі спосабы дапамогі Украіне

02.05.2022 14:26
Учора Нэнсі Пэлосі пабывала ў Кіеве, дзе размаўляла з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
  i
Нэнсі Пэлосі i Анджэй Дуда PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Польшчы прыняў у Прэзідэнцкім палацы старшыню Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі. Падчас сустрэчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што яе сённяшні візіт у Польшчы і ўчорашні ў Кіеве маюць вялікае значэнне для адносін у гэтай частцы Еўропы:

- Я ўдзячны за магчымасць пагаварыць аб узаемаадносінах і сітуацыі ва Украіне, а таксама аб формах дапамогі ўкраінскім уладам. Гэта вельмі важны і, я б сказаў, нават ключавы момант у палітыцы, і сапраўды важна прымаць добрыя рашэнні ў гэтыя цяжкія часы.

Пасля сустрэчы з кіраўніком польскай дзяржавы Нэнсі Пэлосі сустрэлася таксама са спікерам польскага Сейму Эльжбетай Вітэк.

Учора ў Кіеве старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША размаўляла з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім аб падтрымцы ўкраінцаў. На мінулым тыдні Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла шэраг рашэнняў у падтрымку Украіны.

IAR/аз

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыбыла ў Польшчу пасля візіту ў Кіеў

01.05.2022 16:59
Заўтра раніцай Нэнсі Пелосі сустрэнецца ў Варшаве з прэзідэнтам Анджэем Дудам.