Ва Украіне запрацаваў Офіс Святланы Ціханоўскай, у Польшчы Святлана Ціханоўская дамовілася з урадам пра візавую падтрымку для беларусаў. Сумесна лідары апазіцыі склікаюць Кангрэс дэмакратычных сіл.
У панядзелак у Варшаве адбылася сустрэча прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.
Святлана заявіла, што беларуская апазіцыя рашуча асуджае ўварванне Расіі ва Украіну, нагадала, што частка беларусаў актыўна ўступіла ў бой на баку Украіны.
У траўні ў Кіеве адкрылася прадстаўніцтва Офіса Святланы Ціханоўскай. Яго задачай стала, між іншым, вырашэнне праблем беларускай дыяспары ва Украіне і ўмацаванне беларуска-украінскага даверу.
Польскі бок выказаў занепакаенне агрэсіўнай рыторыкай беларускага рэжыму ў дачыненні да Польшчы
Мы занепакоеныя развіццём сітуацыі ў Беларусі – прагрэсуючай мілітарызацыі і пагрозай уступлення беларускага войска ў вайну. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе агрэсіўную рыторыку супраць Польшчы і працягвае рэпрэсіі супраць яе грамадзян, заявіў польскі прэм'ер.
Прэсавы сакратар ураду Пётр Мюлер паведаміў, што польскі бок гатовы да далейшай падтрымцы беларускай апазіцыі, дадаў, што беларускія дэмакраты адыгрываюць вельмі важную ролю ў антываенным руху.
- Лідары беларускай апазіцыі з самага пачатку казалі, што на Усходзе Еўропы павінны быць абшарам міру, таму дзеянні беларускай апазіцыі маюць цяпер вельмі важнае значэнне, уплываюць на тое, што на Беларусі сярод грамадства пануе перакананне, што не варта далучацца да ваенных дзеянняў, нягледзячы на тое, што Лукашэнка дае магчымасць да непасрэдных дзеянняў з тэрыторыі Беларусі. Аднак супраціў у грамадстве супраць гэтага вялікі. Мы спадзяваемся, што так будзе далей.
Святлана Ціханоўская зазначыла, што што закрыццё польскіх школ на Гродзеншчыне – гэта помста з боку Лукашэнкі для Польшчы за падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Яна заклікала рэжым спыніць блакіраванне польскай культуры і навукі ў Беларусі.
- У Беларусі зачыняюцца польскія школы. Я атрымліваю шмат паведамленняў з Гродна ад бацькоў і звычайных грамадзян, якія супраць – маўляў, гэта скандал, што іх зачыняюць, таму што яны вельмі патрэбныя. Гэта помста польскаму боку за падтрымку, якую Польшча аказвала беларусам і працягвае падтрымліваць дэмакратычную Беларусь.
Таксама лідарка беларускіх дэмакратычных сіл падкрэсліла, што вядзе размовы з краінамі Еўропы пра прызнанне для дэмакратычных уладаў Беларусі.
- Гэтае пытанне не раз падымалася, што магчыма мы фарміруем не столькі ўрад у выгнанні, а кабінет, які будзе адказваць за канкрэтныя напрамкі, але нам патрэбна прызнанне гэтага органу. Я думаю, што будзе зроблены нам крок насустрач што да яго прызнання. Але спачатку нам трэба яго стварыць.
На брыфінгу ў Варшаве лідарка беларускай апазіцыі заявіла, што цяпер трэба аб’яднаць апазіцыі высілкі, бо змаганне ідзе за незалежнасць Беларусі.
- Мы разумеем, што цяпер мы змагаемся не толькі за новыя, свабодныя выбары ў нашай краіне, але і за незалежнасць і суверэнітэт Беларусі. Будуць змены ў стратэгіі ды падыходах.
Дзеля аб’яднання ды выпрацоўкі стратэгіі перамен, лідары заклікаюць правесці ў бліжэйшы час Кангрэс дэмакратычных сіл, каб арганізаваць нацыянальна-вызваленчы рух. Пра гэта казаў старшыня Народнага антыкрызіснага кіравання Павал Латушка.
- Дэмакратычныя сілы цяпер шырока гэта абмяркоўваецца. Мы распрацоўваем пытанне ды камунікуем з усімі структурамі, якія гатовыя ўвайсці ў нацыянальна-вызваленчы рух ды дзейнічаць у яго рамках для змен у Беларусі. Пакуль абвяшчаць канчатковае рашэнне немагчыма, яно будзе прадметам дыскусіі падчас Кангрэса. Як палітык я лічу, што важна шырокая грамадская падтрымка руху.
Кангрэс стане пляцоўка для абмену думкамі адносна дзеянняў па дасягненні асноўных мэт дэмакратычнай беларускай супольнасці. У Кангрэсе возьме ўдзел як мага шырэйшая група прадстаўнікоў розных беларускіх суполак і арганізацый.
Юры Ліхтаровіч