Беларуская Служба

Візіт Лукашэнкі ў Кітай – важны сігнал для Крамля

02.03.2023 11:03
Беларускі дыктатар разлічвае, што сяброўства з Кітаем дазволіць яму выкруціцца ад непасрэднага ўдзелу ў расійскай вайне супраць Украіны.
  i
Аляксандр Лукашэнка i Сі Цзіньпін PAP/EPA/BELARUS PRESIDENT PRESS SERVICE / HANDOUT

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння заканчвае трохдзённы візіт у Кітай, дзе сустрэўся, у тым ліку з Сі Цзіньпінам. Лідары падпісалі дэкларацыю аб развіцці ўсебаковага партнёрства паміж дзвюма краінамі і шэраг іншых пагадненняў. Прысутнасць Лукашэнкі ў Пекіне невыпадковая і з'яўляецца важным сігналам, асабліва для Расіі, канстатуе старонка onet.pl.

Папярэдні раз Лукашэнка сустракаўся з Сі Цзіньпінам ва Узбекістане ў верасні мінулага года. Тады Кітай і Беларусь абвясцілі аб гэтак званым «усёпагодным стратэгічным партнёрстве». Наглядальнікі звяртаюць увагу, што раней гэты тэрмін быў зарэзерваваны выключна для адносінаў Пекіна з Пакістанам, і яго выкарыстанне ў адносінах з Мінскам сведчыць пра рост зацікаўлення з боку Кітая. Быццам бы, невыпадкова гэтае партнёрства было пацверджанае менавіта цяпер. У гадавіну пачатку вайны Кітай прадставіў сваю пазіцыю па ўрэгуляванні вайны ва Украіне. КНР паслядоўна і ўсё больш актыўна ангажуецца па пытанні канфлікту. У сваю чаргу Беларусь увесь час знаходзіцца пад ціскам з боку Крамля, які патрабуе, каб Лукашэнка адправіў беларускую армію на вайну ва Украіну. Нагадваем, надоечы заходнія журналісты выявілі дакументы, паводле якіх да 2030 года Расія планавала анексаваць Беларусь

Між тым, Лукашэнка, наведваючы Пекін і ўзмацняючы адносіны з КНР, крыху адыходзіць ад пазіцыі Крамля і дае Маскве сігнал, што ён, наколькі гэта магчыма, застаецца незалежным гульцом на міжнароднай арэне.

Найжнейшым элементам візіту Лукашэнкі ў Кітай стала падтрымка кітайскай пазіцыі па Украіне. Гэта насуперак Крамлю, які са стрыманасцю ўспрыняў кітайскую мірную канцэпцыю.
Між тым, беларускі дыктатар заявіў, што «цалкам згодны з пазіцыяй Кітая і падтрымлівае яго прапанову па вырашэнні крызісу палітычнымі сродкамі». Гэты крок – гэта вельмі канкрэтны пасыл. З пункту гледжання Лукашэнкі гаворка не ідзе пра Украіну, а пра будучыню Беларусі. Чаму?

Па-першае, кітайскі «мірны план» бярэ пад увагу неабходнасць «паважаць суверэнітэт усіх дзяржаў». Вядома, Пекін таксама меў на ўвазе не Украіну, а Тайвань, які лічыць яе сваёй правінцыяй. У сваю чаргу, калі Лукашэнка гаворыць пра пашану суверэнітэту, то яго, перш за ўсё, хвалююць рэгулярныя замашкі Расіі на незалежнасць Беларусі. Шмат сведчыць пра тое, што Кітай разумее пазіцыю Лукашэнкі і выступае супраць паступовага змяншэння беларускага суверэнітэту, да чаго імкнецца Расія.

Па-другое, кітайскі «мірны план» прадугледжвае неадкладнае спыненне ваенных дзеянняў і пачатак мірных перамоваў. Лукашэнка спадзяецца, што такі сцэнар дазволіць яму пазбегнуць сітуацыі, калі Крэмль прымусіць яго адправіць беларускае войска ва Украіну.

Тое, што зараз мір па-ранейшаму нерэальны, не мяняе таго факту, што Кітай падтрымлівае беларускага дыктатара па справе вайны ва Украіне. Між тым, Лукашэнка добра ведае, што па многіх пытаннях Расія павінна лічыцца з меркаваннем Кітая, паведамляе старонка onet.pl.

аз

Беларусь выходзіць з ізаляцыі

27.02.2023 11:32
Сі Цзіньпін запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў Пекін

Візіт кіраўніка Беларусі ў Кітай можа быць спробай абысці санкцыі супраць Расіі

01.03.2023 14:33
Цяпер Беларусь – найлепшы і адзіны саюзнік Расіі, падкрэслівае наглядальнік і журналіст тэлеканала «Белсат» Якуб Бернат.