Беларуская Служба

Чарговыя суды над абаронцамі Курапатаў

16.07.2019 13:02
На выходным каля Курапат былі затрыманыя тры чалавекі.
  .
Суд над затрыманымі.Новы час

15 ліпеня ў судзе Мінскага раёна судзілі абаронцаў Курапатаў Рыгора Асаулу і Дзяніса Урбановіча, якіх затрымалі ў мінулыя выходныя. Пра гэта піша «Новы час».

13 ліпеня падчас Курапацкай варты каля рэстарана «Паедзем паямо» быў затрыманы Дзяніс Урбановіч. На наступны дзень, 14 ліпеня, міліцыянты затрымалі Іларыёна Трусава і Рыгора Асаулу, які спрабаваў абараніць юнака ад затрымання.

Непаўналетні Іларыён Трусаў быў увечары адпушчаны, аднак на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП). Верагодна, справу Трусава будзе разглядаць камісія па справах непаўнагадовых.

Рыгора Асаулу, які заступіўся за Іларыёна, абвінавацілі паводле артыкула 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы) і 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Ноч актывіст правёў у зняволенні.
Суд прызнаў Рыгора Асаулу вінаватым паводле гэтых двух артыкулаў і пакараў штрафам у 20 базавых велічыняў.

Дзяніса Урабановіча таксама асудзілі да штрафу ў 30 базавых велічыняў паводле артыкула 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).

ав