Беларуская Служба

Сямейны кодэкс загучыць па-беларуску

25.07.2019 15:34
У Менску рыхтуецца пераклад дакументу на беларускую мову, паведаміў партал Pravo.by. 
 .    .
Сямейны кодэкс. Здымак мае ілюстрайыйны характар.Image by CUsai from Pixabay/CC)

Рашэнне пра гэта было прынята падчас першага паседжання нядаўна створанай экспертнай рады па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў.

У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў юстыцыі і культуры, нацыянальных цэнтраў прававой інфармацыі і заканадаўства, універсітэтаў ды іншых арганізацыяў.

У паседжанні камісіі ўзялі ўдзел загадчык катэдры беларускага мовазнаўства філфаку БДУ Мікалай Прыгодзіч, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, былы старшыня ТБМ і выканаўца абавязкаў рэктара ўніверсітэту імя Гілевіча Алег Трусаў, акадэмік Аляксандар Лукашанец, дырэктар Інстытуту мовазнаўства НАН Ігар Капылоў ды іншыя.

Сабраныя пастанавілі, што абавязкова перакладуць на беларускую мову Кодэкс аб шлюбе і сям’і, і неўзабаве разгледзяць магчымасць перакласці Грамадзянскі і Выбарчы кодэксы. Што тычацца перакладу ўсіх заканадаўчых актаў, у тым ліку новапрынятых на беларускую мову, тут прынята адмоўнае рашэнне.

юл