Беларуская Служба

«Вельмі хацеў прыехаць у Беларусь» – новы амбасадар Германіі выступіў па-беларуску

26.07.2019 17:02
«Мы шмат разоў наведвалі Беларусь і ўражаныя тым, якая разнастайная і прыгожая ваша краіна».
Flaga Republiki Federalnej Niemiec
Flaga Republiki Federalnej NiemiecPixabay.com

Новы пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр запісаў відэаазварот да беларусаў, у якім прызнаўся, што даўно хацеў тут працаваць, паведамляе Tut.by.

Ролік апублікаваны на старонцы ў сетцы Facebook пасольства. Кіраўнік дыпмісіі разам з жонкай прамаўляюць на рускай і беларускай мовах, піша Радыё «Свабода».

«Я вельмі хацеў прыехаць у Беларусь і нават крыху вывучыў беларускую мову. Як пасол я прыкладу ўсе сілы дзеля таго, каб адносіны паміж нашымі краінамі і далей развіваліся ў пазітыўным ключы», – сказаў Манфрэд Хутэрэр.

«Мы шмат разоў наведвалі Беларусь і ўражаныя тым, якая разнастайная і прыгожая ваша краіна», – дадала жонка дыпламата.

Папярэдні нямецкі пасол Петэр Дэтмар, з'язджаючы з Мінска, з нагоды завяршэння місіі таксама запісаў развітальнае відэа па-беларуску.

вс