Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка: Заробкі трэба павысіць!

30.07.2019 14:27
Цяпер заробкі растуць хутчэй, чым прадукцыйнасць працы, – адзначае старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaPAP/Viktor Drachev/TASS

заробкіЛукашэнка загадаў даць беларусам «цярпімы» заробак, - паведамляе Белсат.

Заробкі трэба павысіць! Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў перад новапрызначанымі кіраўнікамі выканкамаў. Павысіць да цярпімага ўзроўню.

Аляксандр Лукашэнка прыняў новыя кадравыя рашэнні. Вызначыў 12 старшыняў райвыканкамаў і шэраг новых пасадоўцаў.
«Заробак – гэта святое, (…) яго трэба выплачваць своечасова і забяспечваць рост. (…) Пастарайцеся зрабіць усё, каб заробак быў калі не годны – паўсюль гэтага не зробіш, – то цярпімы», - запатрабаваў Лукашэнка.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, заробкі ў Беларусі растуць. Паводле «Белстату», сярэдні намінальны заробак у чэрвені склаў больш за 1080 рублёў.

 - З пачатку года заробкі выраслі амаль на 8 адсоткаў, а прадукцыйнасць працы – толькі дзесьці на паўтара працэнты. То бок, як мінімум у 5 разоў цяпер заробкі растуць хутчэй, чым прадукцыйнасць працы, – мяркуе старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.

Ярашук адзначае, што неабгрунтаванае павышэнне выплатаў пагражае інфляцыяй.

яс