Беларуская Служба

Замежныя назіральнікі змогуць назіраць за выбарамі ў Беларусі

30.07.2019 15:46
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў краіне ніхто не забараняе назіраць за працэсам галасавання.
Plakat na wybory 2018
Plakat na wybory 2018Włodzimierz Pac, Polskie Radio

выбарыАляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў краіне ніхто не забараняе назіраць за працэсам галасавання. Аднак асабліва заахвочваць да прыезду ён не будзе.

Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў гэтае пытанне з кіраўніком Цэнтрвыбаркама. Лідзія Ярмошына заявіла, што звычайна запрашаюцца назіральнікі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў, АБСЕ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Запрашэнне таксама атрымаюць прадстаўнікі ЦВК з іншых краін.

Кіраўнік Цэнтральнага выбарчага камітэта прапанавала прэзідэнту, каб выбары ў Палату прадстаўнікоў, ніжнюю палату беларускага парламента, былі арганізаваны 17 лістапада, а ў Савет Рэспублікі, у верхнюю палату, – 7 лістапада.

Сенат Беларусі не выбіраецца на ўсеагульных выбарах, як ніжняя палата, а на пасяджэннях раённых Саветаў дэпутатаў. Акрамя таго, прэзідэнт мае права прызначыць восем сенатараў.

яс