Палата прадстаўнікоў адказала на петыцыю супраць "закона аб адтэрміноўцы", пад якой падпісаліся больш за 10 тысяч чалавек, паведамляе Еўрарадыё.
Петыцыя была апублікаваная на сайце petitions.by. Дэпутаты далі адказ на сваім сайце (у рубрыцы "Работа са зваротамі грамадзян", раздзел "Пытанне - адказ"). Апавяшчэнне заяўніку не адпраўлялі, бо зварот "носіць масавы характар".
У адказе гаворыцца, што петыцыя разгледжана ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы. Выкладзеныя ў ёй думкі і аргументы дэпутаты, маўляў, прынялі да ведама. Але на стадыях падрыхтоўкі законапраект прайшоў працэдуру ўзгаднення, і эксперты пастанавілі, што ён адпавядае Канстытуцыі Беларусі і беларускаму заканадаўству.
Аўтары петыцыі патрабавалі даць адтэрміноўку ад войска абітурыентам, якія паступілі ў ВНУ пасля сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнага навучання, вярнуць адтэрміноўку тым, хто хоча працягваць адукацыю ў аспірантуры або магістратуры. Таксама аўтары петыцыі звярталі ўвагу на дыскрымінацыю ў навучанні дзяцей, якія пайшлі ў школу з 7 гадоў.
У адказ дэпутаты заявілі, што новы закон не пазбаўляе грамадзян права на адукацыю, так як яны могуць працягнуць навучанне пасля дэмабілізацыі.
ав