«Пакуль немагчыма сказаць, у якую дакладна суму выльецца гэтая акцыя. Але гэта той выпадак, калі грошай не шкада. Маратон прыцягне ўвагу грамадства да здароўя і прафілактыкі захворванняў. Усе складнікі «САДу« вельмі важныя, бо здароўе павінна быць даступным для ўсіх», – сказала намесьніца прадстаўніка Дзіцячага фонду ААН (UNICEF) у Беларусі Габрыела Акімава, паведамляе Свабода.
Акцыя стартуе ў Мінску ў чацвер, 1 жніўня. Кожны чацвер да канца месяца на базе Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле ўсе ахвотныя могуць бясплатна паспрабаваць свае сілы ў розных відах фізічнай актыўнасці.
Адзіная папярэдняя ўмова – адкрыць асабісты «пашпарт здароўя». Атрымаць яго можна на месцы, прайшоўшы экспрэс-даследаванне лекараў.
«Удзельнікаў акцыі пракансультуюць з выкарыстаннем «разумнай вагі«. Вызначаюцца доля тлушчавай тканкі, шчыльнасць мінеральнай тканкі касцей, а таксама мышачная маса», – сказала журналістам галоўны ўрач 39-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінску Вольга Ясьманчык.
Арганізатары марафону падрыхтавалі розныя прызы. Так, у кінатэатрах Silver Screen уладальнік «пашпарта здароўя» за першы квіток плаціць поўную суму, а за другі – усяго адну капейку.
Зарэгістравацца і пазнаёміцца з раскладам заняткаў можна на сайце акцыі.
ав