Беларуская Служба

Нацбанк Беларусі будзе акрэдытоўваць рэйтынгавыя агенцтвы

19.08.2019 18:07
Беларускія юрыдычныя асобы змогуць займацца рэйтынгавай дзейнасцю, толькі атрымаўшы пасведчанне Нацбанка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі, якое 19 жніўня афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, зацверджанае палажэнне аб парадку акрэдытацыі рэйтынгавых агенцтваў. Дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года, паведамляе «Тэлеграф».

Дзеянне палажэння не распаўсюджваецца на міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы. Беларускія юрыдычныя асобы змогуць займацца рэйтынгавай дзейнасцю, толькі атрымаўшы пасведчанне Нацбанка.

Для акрэдытацыі рэйтынгавае агенцтва прадстаўляе ў Нацбанк пакет дакументаў. Калі прадстаўленыя не ўсе дакументы, рэгулятар адмаўляе ў прыняцці заявы на працягу трох рабочых дзён. Агульны тэрмін разгляду дакументаў не павінен перавышаць 30 рабочых дзён.

вс