Беларуская Служба

Сярод лепшых сусветных ВНУ – толькі адзін беларускі ўніверсітэт

12.09.2019 11:09
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт патрапіў у спіс лепшых ВНУ свету, які складае брытанскае выданне Times Higher Education.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтHanna Zelenko/Wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

БДу заняў там пазіцыю 1001+ са 1350 устаноў адукацыі, паведамляе партал TUT.by.

Дакладная пазіцыя вызначаецца толькі для першых 200 устаноў, астатнія размеркаваны па групах. У гэтым годзе беларуская ВНУ апынуўся ў спісе «1001+».

Times Higher Education уключае ў свой рэйтынг БДУ з 2015 года – тады ўніверсітэт трапіў у катэгорыю «601+». У 2017-м ён заняў месца 801+ з тысячы, прыкладна такая ж сітуацыя была год таму. У 2018 годзе беларускі ВНУ апынуўся ў спісе «1001+».

Лідарам рэйтынгу, як і летась, стаў Оксфардскі ўніверсітэт. У пяцёрку ўвайшлі Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут, Кембрыджскі ўніверсітэт, Стэнфардзкі ўніверсітэт і Масачусацкі тэхналагічны інстытут.

У рэйтынг таксама трапілі 39 расейскіх ВНУ. Найлепшую пазіцыю заняў МДУ імя Ламаносава, які трапіў у топ-200, заняўшы 189 радок.

Ва Украіне найлепшыя паказнікі ў Нацыянальнага ўніверсітэту «Львоўская палітэхніка» («800+»).

Літва ў катэгорыі «801+» прадстаўлена Віленскім універсітэтам, Латвія – Латвійскім універсітэтам.

Польшча патрапіла ў катэгорыю «601+» – найлепшыя паказнікі сярод польскіх ВНУ ў Ягелонскага ўніверсітэту.

Пры складанні рэйтынгу ацэньваюцца 13 паказнікаў, якія ўлічваюць узровень выкладання і даследчай працы, абмен ведамі і міжнародныя перспектывы.

юл