Беларускі прамыслова-інвестыцыйны форум – адзін з буйнейшых выставачных праектаў у СНД, які абʼядноўвае некалькі міжнародных спецыялізаваных выставак у галіне навукова-тэхнічнага развіцця і сучасных тэхналогіяў – «ТэхІнаПрам», «Прафзварка», «Хімія. Нафта і газ», «Пластэх», піша Белта.
У час мерапрыемства таксама запланаваныя беларуска-японскі і беларуска-славацкі эканамічныя форумы, індыйска-беларускі дзелавы і тэхналагічны форум.
Праграма форуму ўключае міжнародныя сімпозіумы, канферэнцыі, круглыя сталы па сучасных тэхналогіях і абсталяванні для прамысловага комплексу, перспектывах развіцця адытыўных тэхналогіяў, выкарыстання кампазіцыйных матэрыялаў у нафтахімічнай галіне.
Таксама пройдуць біржы субкантрактаў, кірмаш інавацыйных распрацовак, кааперацыйная біржа. Форум працягнецца да 20 верасня.
юл