Беларуская Служба

Беларускія памежнікі перахапілі пастаўкі зброі з Украіны

17.09.2019 13:15
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў аб выкрыцці транзіту зброі з Украіны праз Беларусь.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Brett Hondow from Pixabay/CC0

Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Юрыя Сянько, разам з КДБ ягоны камітэт правяраў звесткі аб тым, што з Украіны праз Беларусь перамяшчалі ў Літву, а адтуль у Расею часткі зброі. У Расеі правялі спецаперацыю і выявілі шмат нелегальнай зброі: аўтаматы, пісталеты, вінтоўкі, каля 9 тысяч адзінак боепрыпасаў.

Ён таксама расказаў, што на мяжы з пачатку году канфіскавалі 626 кг наркатычных рэчываў, калі летась за той жа перыяд было толькі 156 кг. З канфіскаванага абсалютная большасць «была прызначана для расейскіх спажыўцоў», адзначыў Сянько, і наркотыкі ўвозілі расейскія курʼеры для транзіту праз Беларусь.

Сянько не паведаміў шмат падрабязнасцяў пра цяперашнюю аперацыю з пастаўкамі зброі.

Расейскія СМІ не перадавалі звестак пра такую аперацыю. Падобныя заявы гучалі і раней, але пасля ўскосна абвяргаліся, зазначае Радыё "Свабода".

юл