Беларуская Служба

У Мінску зноў гучнае звальненне

22.10.2019 15:24
У адстаўку сышоў кіраўнік буйнога дзяржаўнага канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by GuHyeok Jeong from Pixabay/CC0

Аляксандр Забела пакінуў пасаду старшыні дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам». Інфармацыю аб сыходзе Забелы апублікаваў партал tut.by.

Звальненне звязана з інтарэсам праваахоўных органаў да топ-менеджараў алкагольных заводаў: «Мінск Крышталь Груп», «Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», і Чашніцкі спіртзавод «Чысты выток 1872». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, некаторыя з дырэктараў згаданых прадпрыемстваў затрыманыя. Прадстаўнікі праваахоўных органаў пакуль дадзеную інфармацыю не каментуюць.

Атрымаць каментар у «Белдзяржхарчпраме» журналістам не ўдалося. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кампанію Забелу склаў і гендырэктар «Мінск Крышталь Груп» Станіслаў Іодзіс. У дзяржхолдынгу не пацвердзілі кадравыя перастаноўкі.

Летам паведамлялася аб сыходзе Забелы на дыпламатычную службу. Яму прадказвалі пасаду амбасадара Беларусі ў Казахстане. Аднак цяпер сітуацыя змянілася, кажуць крыніцы.

Аляксандр Забела ўзначальваў «Белдзяржхарчпрам» з 2012 года. Канцэрн абʼядноўвае прадпрыемствы ключавых галін харчовай і перапрацоўчай прамысловасці.

юл