У Міністэрстве абароны пад кіраўніцтвам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Станіслава Зася праведзена рабочая нарада з кіраўнікамі сілавых ведамстваў краіны. Аб гэтым паведамляе газета Звязда.
Разгледжаны прагноз развіцця ваенна-палітычнай і стратэгічнай абстаноўкі, асноўныя выклікі і пагрозы ваеннай бяспекі на бліжэйшыя пяць гадоў.
Міністр абароны Андрэй Раўкоў далажыў задуму абароны дзяржавы на гэты перыяд, а прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі - пра ўжыванне сілавых структур пры яго рэалізацыі.
Цяпер завяршаецца распрацоўка Плана абароны Беларусі на 2020-2024 гады, які прадугледжваецца вынесці на пасяджэнне Савета бяспекі ў лістападзе гэтага года.
эж