Беларуская Служба

Сталі вядомыя дэталі візіту Лукашэнкі ў Аўстрыю

08.11.2019 08:54
Візіт таксама ўключае ў сябе перамовы са старшынёй Нацыянальнай радыВольфгангам Саботкам і ўдзел у Эканамічным форуме.
Prezydent Białorusi Alaksandr Łukaszenka
Prezydent Białorusi Alaksandr ŁukaszenkaDrop of Light/Shutterstock.com

Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам у Аўстрыі будзе знаходзіцца 12 лістапада (аўторак), паведамляе  Наша Ніва, са спасылкай на OTS.at.Прыбыццё беларускага кіраўніка запланавана на 11:00 па мясцовым часе (13:00 па Мінску).

Адразу прадугледжана сустрэча з прэзідэнтам Аляксандрам ван дэр Беленам і прыём з вайсковымі ўшанаваннямі. Таксама прадугледжана сумесная фотасесія дзвюх кіраўнікоў дзяржаў у пакоі Марыі Тэрэзіі ў канцылярыі прэзідэнта.

Візіт таксама ўключае ў сябе перамовы са старшынёй Нацыянальнай радыВольфгангам Саботкам і ўдзел у Эканамічным форуме.

эж