Беларуская Служба

Беларусь і ААЭ будуць разам распрацоўваць штучны інтэлект

08.11.2019 09:18
Бакі абмеркавалі ўжо рэалізаваныя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго ўжывання ў розных сферах.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/sdecoret

Кіраўнік Беларусі 7 лістапада сустрэўся з дарадцам у справах нацыянальнай бяспекі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Тахнунам бін Заідам ан-Наг’янам, паведамляе тэлеканал Белсат, спасылаючыся на Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Бакі абмеркавалі ўжо рэалізаваныя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго ўжывання ў розных сферах.

«Не ва ўсім зразумелы, не ўсім зразумелы, нават яго актыўныя прапагандысты і распрацоўнікі не ведаюць, да чаго ён у рэшце рэшт прывядзе», – адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго, прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця штучнага інтэлекту ў ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі.

эж