Беларуская Служба

Пагадненне аб партнёрстве Беларусі і Еўрасаюза залежыць ад БелАЭС - ЕС

08.11.2019 13:45
Заява прагучала на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па замежных справах у Бруселі 7 лістапада.
Elektrownia atomowa - zdjęcie ilustracyjne
Elektrownia atomowa - zdjęcie ilustracyjneshutterstock/vlastas

Пагадненне аб партнёрстве ЕС-Беларусь падпішуць толькі тады, калі будзе дасягнутая дамоўленасць па Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў еўракамісар па палітыцы суседства і пытаннях пашырэння Ёханэс Хан, перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на «Нямецкую хвалю».

Заява прагучала на пасяджэнні камітэта Еўрапарламента па замежных справах у Бруселі 7 лістапада.

На пасяджэнні абмяркоўвалася будучае пашырэнне Еўрасаюза. Еўрадэпутаты аднак спыталі ў Хана і пра адносіны з Беларуссю. «Наша мэта – завяршыць, нарэшце, працу над »Прыярытэтамі партнёрства«. У гэтым выпадку вынік залежыць ад таго, ці знойдзем мы рашэнне па АЭС у Астраўцы», – адказаў еўракамісар.

Асноўным праціўнікам Беларускай АЭС выступае Літва. Яна незадаволеная блізкім размяшчэннем АЭС ад Вільні – 50 кіламетраў. Першы энергаблок БелАЭС плануюць запусціць у 2020 годзе.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар