Беларуская Служба

Бюджэт на 2020 год будзе перадвыбарчы

19.11.2019 13:12
Істотна павысяцца расходы дзяржавы, павялічыцца дэфіцыт.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneUnia Europejska, 2018

19 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год. Праект бюджэту прадставіў першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў, паведамляе «Наша Ніва».

Даходы бюджэту на 2020 год сфармаваныя ў суме 24,4 мільярды беларускіх рублёў (прырост на 0,3% да ўзроўню 2019 года), выдаткі – у 25,4 мільярды рублёў (111,4% да чаканых у 2019 годзе). Такім чынам, праект бюджэту сфармаваны з дэфіцытам у 995,1 мільёнаў рублёў.

Паводле словаў чыноўніка, на зарплаты бюджэтнікаў у 2020 годзе дадаткова накіруюць каля 1,8 мільярдаў рублёў, што «дасць магчымасць выканаць узгодненыя ўрадам графікі павышэння заробкаў педагагічных і медычных работнікаў». Усяго выдаткі на аплату працы складуць больш за трэць ад агульнага абʼёму. Таксама павялічацца выдаткі на сацыяльную сферу, не менш чым на 11%.

У праекце бюджэту прадугледжаныя таксама сродкі на падаўжэнне фінансавання сямейнага капіталу на сярэднетэрміновы перыяд (каля 350 мільёнаў рублёў), на аднаразовую дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, да 75-годздзя Перамогі (18 мільёнаў рублёў).

Прадугледжана таксама павялічаць падтрымку абласцям Беларусі: амаль на траціну (да 5,3 мільярдаў рублёў) узрасце памер сродкаў, якія перадаюцца ў мясцовыя бюджэты з рэспубліканскага.

юл