Беларуская Служба

Намеснік начальніка сталічных могілак прысуджаны да сур’ёзнага тэрміну

20.11.2019 14:36
Сяргея Рудога затрымалі ў чэрвені па падазрэнні ў атрыманні хабару.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneGlow Images/East News

У судзе Завадскога раёна Менска вынеслі рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Рудога – экс-намесніка дырэктара па агульных пытаннях мінскага «Спецкамбінат КБА». У падпарадкаванні прадпрыемства знаходзяцца могілкі сталіцы, паведамляе Радыё Рацыя .

Мужчыну прызналі вінаватым у атрыманні хабару паўторна ў буйным памеры. Яму прызначылі 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і забаранілі на пяць гадоў займаць пэўныя пасады. Суд пастанавіў спагнаць з Рудога ў даход дзяржавы 2,5 тысячы рублёў. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Сяргея Рудога затрымалі ў чэрвені па падазрэнні ў атрыманні хабару. Па дадзеных следства на той момант, Руды атрымаў у якасці хабару не менш за 800 даляраў «за вырашэнне пытання, якое ўваходзіла ў яго кампетэнцыю».

эж