Беларуская Служба

Паўла Севярынца зноў будуць судзіць

23.12.2019 14:27
Палітыка будуць судзіць за заклік да першай акцыі ў абарону незалежнасці, якая прайшла 7 снежня ў Мінску.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Паўла Севярынца зноў будуць судзіць. Працэс запланаваны на чацвер, 26 снежня, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Палітыка будуць судзіць за заклік да першай акцыі ў абарону незалежнасці, якая прайшла 7 снежня ў Мінску, інфармуе «Наша Ніва». Пра гэта ён паведаміў на сваім профілі ў «Фэйсбуку».

У Кодэксе аб адміністрацыйных парушэннях гаворыцца пра пакаранне ў 50 базавых велічынь або 15 сутак арышту.
За ўдзел у акцыі Севярынец ужо атрымаў 15 сутак, але быў адпушчаны.

«Я таксама быў удзельнікам акцый 8, 20 і 21 снежня», – іранічна заўважыў палітык.

вс