У Мінску павышаюць кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце. Падаражэнне складзе 5 капеек, як і ў рэгіёнах. Кошт праезду, як чакаецца, вырасце з 26 снежня, піша партал Tut.by, які цытуе «Наша Ніва».
Талон на адну паездку на наземным гарадскім транспарце будзе каштаваць 65 капеек, а жэтон у метро – 70 капеек. Правоз ручной паклажы вырасце да 65 капеек, а ў метро – да 70 капеек.
Праезд у прыгарадных аўтобусах у Мінску падаражэе на 2 капейкі за кіламетр.
вс