Беларуская Служба

Беларусь і ЕЗ сталі менш гандляваць

27.12.2019 09:42
Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўразвяза знізіўся на 9%.
КантэйнерыHesselVisser/pixabay.com/CC0

Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўразвяза ў студзені-кастрычніку 2019 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам знізіўся на 9% да 13 млрд 85,4 млн долараў, сведчаць дадзеныя Белстата, якія прыводзіць партал naviny.by.

Экспарт тавараў у ЕЗ скараціўся на 17,4% да 7 млрд 132,3 млн долараў, імпарт вырас на 3,8% да 5 млрд 953,1 млн (+ 8,7%). Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені-кастрычніку 2019 года склала 1 млрд 179,2 млн долараў.

З агульнага аб'ёму беларускага экспарту ў студзені-кастрычніку 2019 года на долю краін ЕЗ прыходзілася – 26,1% (у студзені-кастрычніку 2018 га – 30,5).

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі Расія (48,7% усяго абʼёму тавараабароту), Украіна (8,3%), Кітай (6,3%), Германія (4,3%), Вялікабрытанія (3,8%), Польшча (3,7%), Літва (2%), Нідэрланды (1,7%).
Таваразварот з Польшчай вырас на 3,7% да 2 млрд 183,2 млн долараў. Экспарт склаў 1 млрд 83,8 млн долараў (-3,4%), імпарт – 1 млрд 99,4 млн (+ 11,9%).

ав