«Белпошта» будзе браць за паслугі дадатковую аплату - паведамляе сайт naviny.by.
Як паведамляецца ў заяве пошты, «з 1 студзеня пры прыёме абмежаванага спісу плацяжоў праз аперацыйныя вокны аб'ектаў паштовай сувязi на карысць вытворцаў паслуг спаганяецца дадатковая плата ў памеры 0,60 рубля за кожны плацёж».
Дадатковую плату не трэба ўносіць удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, калі плацёж ідзе ў бюджэт, на дабрачыннасць, за ЖКП, у «Белтэлекам» за паслугі «тэлефон» і «ТСІС», а таксама ў карысць «Белпошты».
У кампаніі адзначылі, што ў аплатна-даведачных тэрміналах дадатковая аплата не спаганяецца.
нг