Беларуская Служба

Урад Беларусі прыняў рашэнне вырабляць меней гарэлкі і моцных пладовых вінаў

30.12.2019 17:30
Гарэлку і пладовыя віны эксперты называюць асноўнай прычынай п’янства і алкагалізму ў Беларусі і раяць адмаўляцца ад іх.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Урад Беларусі ўхваліў рашэнне вырабляць у будучым годзе меней гарэлкі і моцных пладовых вінаў, гаворыцца ў пастанове Савету Міністраў, аб чым піша Свабода.

Гарэлку і пладовыя віны эксперты называюць асноўнай прычынай п’янства і алкагалізму ў Беларусі і раяць адмаўляцца ад іх на карысць менш моцных напояў, такіх як віно і піва.

27 снежня ўрад вызначыў квоты на выраб алкаголю ў наступным годзе, у выніку істотна знізіліся лічбы для моцных алкагольных напояў і пладовага віна.

Паводле пастановы ўраду, гарэлкі ў 2020 годзе годзе будзе выраблена 10706 тысяч дэкалітраў – на 162 тыс. дэкалітраў менш (сёлета гэтая квота складала 10868 тысячаў дэкалітраў).

Значна паменшыцца вытворчасць сурагатнага мацаванага віна. Яго ў 2019 годзе было дазволена вырабіць 6054 тысячы дэкалітраў, а на будучы запланавалі меней – 4816 тысяч дэкалітраў.

Пры гэтым будзе павялічаны выраб вінаграднага віна з 3868 да 4173 тысячы дэкалітраў, каньяку – з 448 да 598 дэкалітраў.

нг