Актывісты БХД даслалі віншавальныя паштоўкі ўдзельнікам пратэстаў за незалежнасць Беларусі, што прайшлі ў Мінску ў снежні.
«Адзначаць святы ў камеры далёка ад сям’і – гэта вельмі складана, але кожны з нас можа паўдзельнічаць у віншаваннях і дапамагчы палітвязням перажыць гэты складаны час больш весела», – адзначыла актывістка Надзея Гацак.
Хадэкі павіншавалі перадусім сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які да таго ж сустрэў у зняволенні дзень народзінаў. Але таксама віншаванні былі накіраваныя Алесю Чахольскаму, Яўгену Афнагелю, Максіму Урбановічу ды іншым.
«Годныя, смелыя людзі правядуць святы за кратамі за сваю любоў да Беларусі. Салідарнасць з кожным знаходзяцца ў палоне абаронцам незалежнасці. Праўда на нашым баку!» – заявіў актывіст Зміцер Казакевіч.
юл