Беларуская Служба

Эксперты палічылі, чаго каштавалі Беларусі нафтавыя праблемы з Расіяй у 2019-м

17.01.2020 16:32
Калі б не нафтавыя праблемы з Расіяй у другім і ў чацвёртым кварталах 2019 года, рост мог бы скласці не 4%, пра якія марыў урад, але хаця б 1,6%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Паводле першых ацэнак Белстата, ВУП Беларусі ў 2019 годзе вырас на 1,2% замест запланаваных 4%. Эксперты «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» лічаць, што калі б не нафтавыя праблемы з Расіяй у другім і ў чацвёртым кварталах 2019 года, рост мог бы скласці не 4%, пра якія марыў урад, але хаця б 1,6%. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

У чэрвені 2019 года Мазырскі НПЗ, на які трапіла забруджаная хлорарганікай расійская нафта, праз канцэрн «Белнафтахім» выставіў кампаніі «Роснефть» рахунак у 155 млн. долараў. У снежні пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка назваў больш сціплую лічбу: каля 70 млн. долараў. Але нават з кампенсацыяй у такім памеры ніякай яснасці няма.

Эксперты адзначаюць, што цяперашняе прыпыненне паставак расійскай нафты і паралельнае ёй скарачэнне вытворчасці нафтапрадуктаў на беларускіх НПЗ негатыўна ўплывае ўжо на ВУП 2020 года.

Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь спыніліся з 1 студзеня: Мінск і Масква не змаглі дамовіцца наконт цаны. 4 студзеня кампанія «Сафмар» расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцарыева пачала пастаўкі нафты ў Беларусь. Але гэтай сыравіны дастаткова толькі для частковай загрузкі беларускіх НПЗ.

вс