Беларуская Служба

Беларусь паслала ў Кітай другі самалёт з гуманітарнай дапамогай

06.02.2020 09:14
У самалёты загружаныя тавары медычнага прызначэння агульным грузам каля 20 тонаў.
Rośnie liczba zarażonych koronawirusem
Rośnie liczba zarażonych koronawirusemPAP/EPA/YFC

З прычыны выбуху каронавірусу 2019-nCoV, на рашэнне кіраўніка Беларусі ў Кітай накіраваўся яшчэ адзін беларускі самалёт з гуманітарным грузам. Пра гэта паведаміў тэлеканал Белсат, са спасылкай на Міністэрства надзвычайных сітуацыяй. 

У самалёты загружаныя тавары медычнага прызначэння агульным грузам каля 20 тонаў. Дапамога сабрана згодна запыту КНР. Борт вылецеў да Пекіну з аэрапорту ў Мачулішчах 5 лютага. Агульны час палёту складзе каля 20 гадзін. Гуманітарны груз суправаджае намеснік кіраўніка МНС Ігар Болатаў.

«Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі накіравала матэрыяльную гуманітарную дапамогу ў Кітайскую Народную Рэспубліку. На сённяшні дзень гэта адзіная краіна, якая накіроўвае другі груз для аказання дапамогі», – цытуе сайт Міністэрства абароны амбасадара КНР у Менску Цуй Цыміна.

Першы гуманітарны груз з Беларусі прыбыў у Кітай 31 студзеня.

эж