Беларуская Служба

Беларусам хочуць дазволіць бязмытны ўвоз электрамабіляў

19.02.2020 15:11
У лістападзе 2019 года Расія выступала супраць зніжэння або адмены Беларуссю мытаў на ўвоз у краіну электрамабіляў.
Producent elektrycznych samochodów, koncern Tesla, wypuścił oprogramowanie, dzięki któremu modele S i X mają funkcję autopilota.
Producent elektrycznych samochodów, koncern Tesla, wypuścił oprogramowanie, dzięki któremu modele S i X mają funkcję autopilota. Pixabay

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 18 лютага падтрымала праект рашэння Савету ЕЭК аб усталяванні нулявой стаўкі ўвазнога мыта на электрамабілі да канца 2020 года.

Гэтая мера будзе распаўсюджвацца як на юрыдычных, гэтак і на фізічных асобаў. Плануецца, што дзейнічаць яна будзе да канца года, паведамляе Белсат, спасылаючыся на сайт ЕЭК.

Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што гэтая мера будзе спрыяць фармаванню ў ЕАЭС рынку электрамабіляў, развіццю іх вытворчасці і зараднай інфраструктуры. Паводле яго, тры краіны ўжо гатовыя ствараць уласныя электракары.

Нулявое мыта ўжо дзейнічала на ўвоз электрамабіляў з верасня 2016 года па жнівень 2017-га. За гэты час імпарт электракараў, напрыклад, у Беларусь павялічыўся амаль у 4 разы. Але тады такая мера не дзейнічала ў дачыненні да фізічных асобаў.

Канчатковае рашэнне прыме Савет ЕЭК. У лістападзе 2019 года Расія выступала супраць зніжэння або адмены Беларуссю мытаў на ўвоз у краіну электрамабіляў.

эж